Акцыяніст Міхаіл Гулін: Самыя важныя рэчы цяпер ствараюць не мастакі

Пасля выбараў асноўным месцам дзеяння ў беларускіх гарадах стала вуліца. Яна ж стала прасторай для самавыяўлення – праз плакаты, крэатыўныя формы і паўнавартасныя перформансы. Белсат сустрэўся з Міхаілам Гуліным, які ладзіў вулічныя мастацкія акцыі яшчэ ў нулявых і ведае, што значыць быць затрыманым за сваё выказванне.

Міхаіл Гулін. Фота: Іван Бэсер

Міхаіл Гулін. Фота: Іван Бэсер

– Правілы гульні мяняюцца кожны дзень. Першыя дні пасля выбараў было пекла, потым панавала анархія, а пасля гэтага зазору пачалася планамерная зачыстка візуальнай прасторы. У пэўны момант ля Палаца мастацтва моцна спрацавала сцяна «Мастацтва рэжыму», якая засталася пасля адмысловай акцыі. Яна складалася са здымкаў ахвяр гвалту, маўляў, вось яно, мастацтва ўлады – сінякі, кровападцёкі і раны. Гэта наклеілі на расцяжку галерэі «Арт-Беларусь», закрыўшы слова Беларусь, і застаўся такі арт, з-пад якога сімвалічна тырчалі прозвішчы Шагала, Суціна і Бакста. Людзі стыхійна падыходзілі і даклейвалі выказванні, лозунгі, патрабаванні, і атрымаўся сапраўдны алтар, які гарадскія ўлады хутка прыбралі. Я прапаноўваў яго ўзнавіць, але цяпер умовы іншыя – ужо пачынаеш сумнявацца, можаш ты гэта зрабіць ці не, можаш прайсці па горадзе ў такой майцы [на майцы Міхаіла надпіс «NEVER АГAIN». – Belsat.eu] ці не. Правілы адсутнічаюць, закон адмянілі, таму дзейнічаць даводзіцца на сваю рызыку: ты альбо дазваляеш сабе нешта зрабіць, альбо не дазваляеш.

Міхаіл Гулін – мастак, перформер, куратар і галоўны прадстаўнік беларускага акцыянізма. Аўтар у стылі, як ён сам гэта вызначае, «крыху далей за мяжой» не толькі выстаўляецца на традыцыйных пляцоўках у Беларусі і іншых краінах, але і робіць мастацтва на вуліцы – напрыклад, адмысловымі геаметрычнымі канструкцыямі, як гэта было ў акцыі «Персанальны элемент», альбо ў ружовай сукенцы з таблічкай «Я – не гей» у серыі акцый, што выкрывалі грамадскія фобіі. У нейкі момант праз «зачышчанасць» гораду Міхаіл Гулін стаў наўмысна ладзіць акцыі за яго межамі – адной з іх стала «Тэрыторыя пратэсту».

– Іншымі словамі, лепш не стала.
– Не стала, мы бачым, наколькі хваравіта Лукашэнка ўспрымае любы гумар і пратэстны візуал: ён змагаецца са стужкамі на машынах, з чырвонымі майткамі, з дзецьмі са значкамі. Большага ідыятызму я не бачыў. Яго людзі могуць абасрацца ад спалучэння чырвонага і белага – гэта нашы рэаліі. Тым не менш зонамі свабоды становяцца нядзельныя маршы, прычым па нарастаючай, то-бок людзі ўсё больш расслабляюцца і ўсё больш могуць сабе дазволіць.
– Давайце пагаворым, у якіх мастацкіх формах праяўляе сябе пратэст.
– Самыя важныя рэчы цяпер ствараюць не мастакі, і я ад гэтага кайфую. У мяне жудасны ступар, я пусты, а тым часам звычайныя людзі робяць нешта беспадобнае. Перш за ўсё крэатыў праяўляецца ў плакатах – усіх гэтых «Джэкі Чан за завадчан» і іншых. На іх фоне крыху не хапае буйных формаў – гэта я ўжо разважаю як харэограф, але яны ёсць. На трэцім нядзельным маршы быў непараўнаны таракан, а на адным з першых дызайнеры і архітэктары расцягнулі вялізнае белае палатно – было прыгожа, калі яны праходзілі падземны пераход на Плошчы Перамогі, і хвост калоны яшчэ не схаваўся, а яе галава ўжо выйшла з іншага боку.

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

– Што да бел-чырвона-белых колераў, адной з самых важных тут стала так званая Плошча перамен на Чарвякова, дзе жыхары крэатывяць з гэтымі стужкамі. Таксама маштабнымі з’яўляюцца праекцыі на суседнія дамы выяваў, напрыклад, Віктара Цоя з кліпа «Перамен».

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

img_2092.jpg

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu 
– Ад марша да марша візуал пратэсту неяк змяняецца?
– Мы назіраем усё большую карнавальнасць: калі на першым маршы было дастаткова БЧБ, то цяпер гэтага мала, людзі хочуць прыўнесці нешта яшчэ, яны рыхтуюцца і не проста выходзяць, а прадумваюць, з чым выйсці і як. На трэцім маршы былі дзяўчыны з авечымі насамі і вушамі, Смерць на хадулях, жаніх з нявестай, я ўжо не кажу пра каласальную колькасць плакатаў. Добра працуе, калі пратэстоўцы маркіруюць сябе. Я помню яшчэ савецкія дэманстрацыі: «Ідзе калона дэманстрантаў завода такога-та», і калі ўпершыню ўбачыў пратэстоўцаў ад МТЗ у працоўных робах, касках, са сцягамі, я не паверыў сваім вачам. На жаль, у нас адсутнічае назіральнік, усё гэта няма каму збіраць і апісваць: галерэі «праселі» па поўнай, «Ў» вымушана закрыта, усе нашы дэкаратыўныя фальш-galleries, канешне, не будуць такім займацца, то-бок прафесіяналы нічога не робяць. Нейкім чынам нішу заняў праект Chrysalis Mag – адбору тут ніякага, але ўсё яшчэ сюды трапляе шмат важнага.

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

На маршы Міру і Незалежнасці ў Менску, Беларусь. У краіне ўжо 22 дзень пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 30 жніўня 2020 г. Фота: Ірына Арахоўская / belsat.eu

– Мне падаецца, крэатыўным з’яўляецца не толькі тое, як пратэст праяўляецца, але і сама яго структура.
– Так, бо памянялася свядомасць людзей і гэта адчуваецца. Спачатку я думаў, як так, на маршы няма ні лідара, ні канцэртных зорак, у яго не ўкладваюцца рэсурсы – ну колькі ты там прастаіш. Аказалася, людзі гатовы стаяць гадзінамі, бо адбываецца лакальная рэжысура: там заігралі на барабане, там узялі гітару і спелі «Тры чарапахі», там патанцавалі, там разгарнулі гіганцкі сцяг, кожныя пятнаццаць метраў хто-небудзь бярэ на сябе адказнасць і крычыць лозунгі – фантастыка. Людзі могуць без лідараў і гукаўзмацняльнага абсталявання ўсё зрабіць самі. За шэсць гадзін табе ні разу не становіцца сумна, а калі хочацца паказытаць нервы, можна пайсці паглядзець на гарыл у заапарку.

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

– Вы маеце на ўвазе вайскоўцаў ля Стэлы?
– Я меў на ўвазе АМАПаўцаў, а ля Стэлы стаяць пацаны, якія трасуцца ад страху, і ў такой сістэме не маюць іншых варыянтаў. Я з розных бакоў разглядаю наш патрыярхальны свет: у асноўным усе заклапочаны правамі жанчын, але рэдка хто кажа пра тое, што дарослы мужчына прымае прысягу – і ўсё, ён амаль што павязаны крывёю. Я помню, як падчас заварушкі паміж Ізраілем і Ліванам два ізраільскія пілоты адмовіліся бамбіць Бейрут і трапілі пад трыбунал – і пра іх забылі, а яны, магчыма, гадамі сядзяць у турме. Калі ў вайсковай часці малады чалавек адмовіцца выканаць загад і пайсці да дарогі з чырвона-зялёным сцягам – усё, у гэтай ізаляванай сістэме яго ізалявана ж знішчаць, і ніхто пра гэта не даведаецца, бо з казармы яго ўчынак складана апублічыць. У мужчынскіх замкнутых калектывах ты альбо дзейнічаеш як усе, альбо не існуеш. Мяне гэтая мілітары-штука не закранула, але цяпер могуць абвясціць усеагульную воінскую павіннасць і пабраць саракагадовых мужычкоў на зборы – а там будзе дзейнічаць тая ж херня, маўляў, ты ваеннаабавязаны, а палякі стаяць ля дзвярэй Горадні.

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

– Важнай часткай вулічных акцый з’яўляецца камунікацыя з мінаком, гледачом, выпадковым назіральнікам. Якія якасці гэтая камунікацыя набыла ў нашым палітызаваным паветры?
– Журналіст Павел Свярдлоў пісаў, што стаў сведкам таго, як на праспекце спыніўся бусік і бандыты завалаклі ў яго дзяўчыну з бел-чырвона-белым сцягам, а ўвечары ўжо з’явіліся відэа гэтага выпадку з розных бакоў. То-бок надзея ціхара на тое, што ён хуценька выскачыць і ніхто не заўважыць страты байца, дарэмная – сёння ўсе ўсё фіксуюць і ні адна гісторыя не застаецца незаўважанай. У свой час я быў натхнёны тым, што вуліца дазваляе непасрэдна камунікаваць з гледачом, бо ўсё, што было ў горадзе, – гэта тры залы, але ў Нацыянальны мастацкі музей ты не мог трапіць да шасцідзесяці, у Палац мастацтва – бо ты не сябра Саюза мастакоў, а ў Цэнтр сучаснага мастацтва чарга была як да месяца і гэта ніякі не цэнтр, а адна назва. Я стаў выходзіць на вуліцу, бо яна дае прамы доступ да гледача, а апошнім часам тут рэзаніруе любое дзеянне. Напрыклад, магутнейшай рэччу стала акцыя «Мая камера», калі людзі, што адбылі свае содні на Акрэсціна, адмерылі метраж стандартнай камеры і сталі ў ёй, як гэта было ў ізалятары – па 30-40 чалавек. Гэта нароўні з акцыяй Лёшы Кузьміча, калі ён выйшаў і агаліўся перад АМАПам, а гэта было страшна рызыкоўна, нават у Паўленскага [расейскі акцыяніст. – Belsat.eu] не было такіх рызыкаў, бо тут маглі канкрэтна забіць, як у падобнай сітуацыі, мы бачылі, здарылася з Тарайкоўскім. Яшчэ была акцыя, калі людзі проста на вуліцы сталі на калені, як стаялі затрыманыя ў СІЗА, а з літар на іх голых спінах склаўся выраз «Жыве Беларусь».

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

Акцыя салідарнасці на 22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

Акцыя салідарнасці на 22 дзень пратэстаў. Менск, Беларусь. 30 жніўня 2020 г. Фота: ТК / belsat.eu

– Гэта атрымліваецца паўнавартасны акцыянізм. Не раўнуеце?
– Не, мне наадварот – гэта датычна пратэсту ўвогуле – страшна падабаецца адсутнасць іерархіі, лідара, стратэгіі, калі ўпаў таварыш, ты падымаеш яго сцяг і ідзеш далей. Аказалася, што ментальна мы гатовы дзейнічаць самі, што мы вельмі еўрапейскія. Беларусы не ведалі, што яны такія, бо не было каталізатара, хоць гэтыя хлопцы на псарнях і КДБшнікі былі, проста яны не так масава выкрадалі людзей. Цяпер нехта быццам зняў пакрывала, а пад ім аказаўся мурашнік зла. Мы не хацелі яго заўважаць, гэтыя пытанні я адрасую і сам сабе: як можна было не бачыць, маўчаць, прабачаць. Аказваецца, можна было. Цяпер ты дакладна разумееш, як здарылася фашысцкая Германія. Думаю, калі пры такім раскладзе мы пражывем яшчэ паўгады, якая-небудзь суседка ўжо патэлефануе, куды трэба, і паведаміць, што праз акно ў маёй кватэры бачыла сцяг, а ў свой час я насіў белы бранзалецік, а вызваліце, калі ласка, суседнюю кватэру. Але краіна будзе іншая ў любым выпадку і нават прыхільнікі існуючага рэжыму ўжо не змогуць вярнуць сваю «стабільную Беларусь», дзе іграюць у хакей.
Гутарыла Ірэна Кацяловіч Belsat.eu