З'явілася карта лакальных тэлеграм-чатаў
У Беларусі створана карта тэлеграм-чатаў раёнаў і двароў.
Вядомай з'явай апошніх тыдняў стала незвычайная актыўнасць людзей па месцы жыхарства. Суседзі аб'ядноўваюцца дзеля таго, каб упрыгожыць свае двары бел-чырвона-белымі сцягамі, выходзяць, каб разам паслухаць музыку, абмеркаваць апошнія падзеі.
Дзякуючы карце, вы зможаце праз чат свайго раёна знайсці аднадумцаў сярод суседзяў, пазнаёміцца з імі і вырашыць, што рабіць далей.