Спявачка арганізавала збор грошай для рэпрасаваных беларускіх жанчын
Спявачка беларускага фальклору, якая жыве ў Польшчы, Наста Някрасава арганізавала дабрачынную акцыю па збору грошай для рэпрэсаваных беларускіх жанчынаў. На выплату іх штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту было сабрана каля трох тысяч еўра.

“У апошнія месяцы адбыліся гвалтоўныя затрыманні нявінных людзей падчас мірных вулічных акцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Многія людзі былі пакараныя буйнымі штрафамі, выплата якіх перавышае магчымасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна. Я ведаю імёны пяці жанчын, якія ў выніку затрыманняў падчас выбарчых пікетаў у Беларусі атрымалі штрафы на агульную суму 9630 беларускіх рублёў”, — распавядае пра акцыю Наста Някрасава.
У акцыі прынялі ўдзел 76 чалавек. Паведмаляецца, што сабраныя сродкі будуць перададзеныя пяці жанчынам, якія былі пакараныя буйнымі штрафамі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.
spring96.org