Ці знойдзецца месца запаведніку?
ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны накіравала ў Міністэрства прыродных рэсурсаў хадайніцтва разгледзець аўтарскі праект, паводле якога ў запаведную зону мусіць увайсці паўночная частка заказніка “Сарачанскія азёры (Астравецкі раён), а таксама будзе павялічаная яго плошча.
ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны накіравала ў Міністэрства прыродных рэсурсаў хадайніцтва разгледзець аўтарскі праект, паводле якога ў запаведную зону мусіць увайсці
паўночная частка заказніка “Сарачанскія азёры (Астравецкі раён), а таксама будзе павялічаная яго плошча.
Аўтарам праекту з’яўляецца былы дырэктар гэтага ж заказніка Ігар Пастухоў (летась Пастухова звольнілі з працы пасля таго, бо ён выступіў з крытыкай будаўніцтва АЭС побач з тэрыторыяй
прыроднага заказніка). Паводле задумы аўтара, калі стварыць на Астравеччыне запаведную зону, гэта дазволіць захаваць унікальны прыродны азёрна-ландшафтны комплекс. Ігар Пастухоў прапануе вылучыць
запаведную зону ядра, дзе забароненая амаль уся гаспадарчая дзейнасць і дапускаецца толькі экалагічная і турыстычная ў ашчадным варыянце, а таксама міграцыйныя калідоры для жывёл, зоны пакою, куды
могуць хадзіць людзі, напрыклад, за грыбамі, ягадамі, тэрыторыі, дзе адпачываюць пералётныя птушкі.
“Я быў дырэктарам, валодаю сітуацыяй, таму разумею, што калі антрапагенная нагрузка будзе расці, то мы страцім гэты куток Беларусі, — тлумачыць свой выбар Астравеччыны для праекту
Ігар Пастухоў. — Ужо цяпер на азёры вялікі наплыў людзей, яны не вытрымаюць такой нагрузкі, таму і прапаную паўночную частку заказніку адвесці пад запаведную зону. Спецыяліст
тлумачыць, што стварыць запаведнік — доўгі працэдурны шлях. Але цяпер у Мінпрыродзе прынятыя папраўкі ў заканадаўства, паводле якіх можна ствараць лакальныя запаведныя зоны.
У праекце сістэматызаваныя і апісаныя аб’екты, якія маюць высокую прыродную ці культурную каштоўнасці. Усё ілюстравана фота- і відэаматэрыяламі. Апроч заказніка Сарачанскія азёры, у
ахоўваемыя тэрыторыі прапануецца вылучыць іншыя прылеглыя мясціны: ручай Свіранскі, раку Газоўка, месца ўпадзення Страчы ў Вілію. “Апошняе з’яўляецца куточкам дзікай некранутай
прыроды, які пакуль не надта папулярны ў турыстаў, і яго магчыма захаваць у цяперашнім стане, — гаворыць Пастухоў. Агулам ён парэкамендаваў далучыць да запаведнай тэрыторыі 2000
гектар уздоўж мяжы з Літвой.
“Гэтая тэрыторыя заказніка з-за свайго месцазнаходжання найменш была засвоеная людзьмі, гаспадаркай. Памежная зона адсявае наведвальнікаў, і для прыроды гэта — добра. Але летась
рэжым памежнай зоны з большай тэрыторыі заказніка быў зняты, і сюды хлынулі людзі, — расказвае пра шкоднасць антрапагеннага ўздзеяння экс-дырэктар заказніка. — Напрыклад, раней
Альхоўскае вадасховішча было малалюдным, прырода нечым нагадвала карэльску. Але пачалі прыязджаць людзі, і на берагах з’явіліся горы смецця.
Пастухоў перасцерагае эколагаў, чыноўнікаў, што будаўніцтва Астравецкай АЭС нанясе экасістэме вялікія страты. “Сюды прыедзе як мінімум трыццаць пяць тысяч чалавек, і што будзе з гэтымі
азёрамі, як яны пачнуць ездзіць на пікнікі “на прыроду? — з адчаем зазначае спецыяліст.
“Перад сваім звальненнем з заказніка я пачаў працу па стварэнні запаведнай зоны, і рады, што яе завяршыў. Гэта адзін з першых праектаў у рэспубліцы, я думаю, што ён будзе добрым прыкладам
для дырэктараў іншых заказнікаў, каб зрабіць нешта падобнае. Кіраўнікі заказнікаў мараць пра тое, каб у іх былі запаведныя тэрыторыі, тады можна будзе гаварыць аб ахове прыроды. Бо па заканадаўству,
у заказніках гаспадараць усе хто заўгодна, апроч іх кіраўнікоў. Пра запаведныя зоны гаворка вялася яшчэ ў 1990-я, але гэта не рабілася, бо ў запаведніку нельга секчы дрэвы, а гэта ж невыгодна
дзяржаве, — зазначае Ігар Пастухоў.
Адказ з Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на прапанаваны праект Пастухова мусіць прыйсці на пачатку наступнага месяца.