Дні памяці пакутніцкага подзвігу Апостальскага грэка-каталіцкага Экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча
У мікрараёне Альбярцін горада Слоніма ў касцёле Каралевы Міра, а таксама на Альбярцінскіх могілках 8 мая пачаліся Дні памяці пакутніцкага подзвігу Апостальскага грэка-каталіцкага экзарха Беларусі Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на тэрыторыі Палесся і Гродзеншчыны. У малітоўным успаміне прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.
У мікрараёне Альбярцін горада Слоніма ў касцёле Каралевы Міра, а таксама на Альбярцінскіх могілках 8 мая пачаліся Дні памяці пакутніцкага подзвігу Апостальскага грэка-каталіцкага экзарха
Беларусі Антона Неманцэвіча і ягонай паствы на тэрыторыі Палесся і Гродзеншчыны. У малітоўным успаміне прыняў удзел сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў арцыбіскуп Кірыл Васіль.
Малітва аб’яднала два асноўныя месцы: Слонім, у цяперашнім прадмесці якога Альбярціне пачаўся пакутніцкі подзвіг беларускага экзарха Антона Неманцэвіча, і Івацэвічы (на тэрыторыі
Івацэвіцкага раёна знаходзіліся вёскі парафіі Бабровічы, жыхары якіх былі спалены фашыстамі).
Антон Неманцэвіч ( 1893–1943) — каталіцкі святар усходняга абраду, манах-езуіт, першы экзарх Беларускага экзархату грэка-каталіцкай царквы, доктар тэалогіі і права, рэлігійны і
культурна-грамадскі дзеяч, рэдактар, выдавец, педагог і публіцыст. Адзін з ініцыятараў і творцаў беларускага ўніяцкага руху Заходняй Беларусі.
Паходзіў з сям’і беларусаў-перасяленцаў з Сакольшчыны (Беласточчына). Бацькі аддалі яго ў прыватную каталіцкую гімназію св. Кацярыны ў Пецярбургу.
Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю. Высвечаны на святара быў у верасні 1915 года. У тым самым годзе далучыўся да беларускага руху. Скончыў Петраградскую каталіцкую духоўную акадэмію,
стаў вікарыем парафіяльнага касцёла св. Кацярыны ў Колпіне пад Петраградам. З 1918 года нёс душпастырскае служэнне ў Маскве, дзе заангажаваўся ў працу найперш сярод дзяцей і моладзі.
Праследаваўся бальшавікамі за рэлігійную дзейнасць. Дзякуючы абмену палітвязнямі ў 1925 годзе перададзены Польшчы.
Па накіраванні мітрапаліта Эдварда Ропа паехаў у Рым на тэалагічныя студыі ў Папскім усходнім інстытуце, дзе стаў доктарам тэалогіі. Навуковую дысертацыю напісаў на тэму «Бальшавізм і
выхаванне. Сучаснае бальшавіцкае заканадаўства ў Расіі адносна рэлігійнага і маральнага выхавання моладзі ў параўнанні з правам Божым, прыродным і аб’яўленым». Абарона дысертацыі
адбылася 2 ліпеня 1927 года. Затым з’яўляўся прафесарам у Люблінскім місійным інстытуце і адначасова працаваў як катэхет у школах. У 1928–1929 выкладаў параўнальную тэалогію ў
Люблінскім каталіцкім універсітэце.
У 1929 годзе ўступіў у ордэн езуітаў; прыняў усходні абрад. Парах грэка-каталіцкай царквы ў мястэчку Альбярцін пад Слонімам (цяпер мікрараён горада), з 1933 — Сынкавіцкай царквы
Зэльвенскага раёна.
У 1932–1937 гадах быў рэдактарам і выдаўцом беларускага рэлігійнага часопіса «Да злучэння». У 1938 годзе працягваў выдаваць забаронены часопіс «Да
злучэння» ў Варшаве пад назвай «Злучэнне».
З 1940 года ўзначаліў Беларускі экзархат грэка-каталіцкай царквы (узведзены ў сан экзарха 17 кастрычніка 1940 года). За ім беларуская мова ўпершыню ў гісторыі Царквы ў Беларусі стала
афіцыйнаю ў справаводстве і ў царкоўным жыцці. Заснаваў «Апостальства малітвы за Беларусь».
Арыштаваны гестапа 4 ліпеня 1942 года ў Альбярціне. Доўгі час лічылася, што ён памёр у Берліне ў турме (згодна з польскімі крыніцамі). Аднак дзякуючы апошнім знаходкам у беларускіх архівах выяўлена,
што ён памёр, знясілены турэмнымі ўмовамі ў Мінскай турме СД ад сардэчна-сасудзістай недастатковасці 6 студзеня 1943 года (немцы ў афіцыйнай даведцы напісалі, што памёр ад тыфу, на які святар меў
імунітэт, бо перахварэў ім у дзяцінстве). Пахаваны 9 студзеня 1943 на нямецкіх могілках у Мінску святаром мясцовай праваслаўнай Царквы.
Спачатку арцыбіскуп Кірыл Васіль наведаў касцёл, які знаходзіцца ў мікрараёне Альбярцін горада Слоніма. Каля крыжа, пастаўленага ў гонар беларускіх грэка-каталікаў, усе прысутныя
маліліся за загінулых падчас Другой сусветнай вайны. Яны таксама памаліліся за экзарха грэка-каталіцкага Антона Неманцэвіча.
Пасля гэтага дэлегацыя наведала касцёл Святога Андрэя ў Слоніме, дзе прысутныя ўзносілі свае малітвы перад абразом Маці Божай Жыровіцкай.