Добра быць сябрам
Варта было з’ехаць Аляксандру Лукашэнку па справах, як дэстабілізуючыя наш «крыштальны сасуд» элементы зноў спрабуюць забраць у нас самае святое — Чэмпіянат свету па хакеі. Інакш як адсутнасцю ў краіне правадыра і гаранта немагчыма патлумачыць, чаму ў прэсу прасачыўся праект яшчэ не прынятай рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Прычым не якой-небудзь, а менавіта па хакеі.
Варта было з’ехаць Аляксандру Лукашэнку па справах, як дэстабілізуючыя наш «крыштальны сасуд» элементы зноў спрабуюць забраць у нас самае святое —
Чэмпіянат свету па хакеі. Інакш як адсутнасцю ў краіне правадыра і гаранта немагчыма патлумачыць, чаму ў прэсу прасачыўся праект яшчэ не прынятай рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Прычым не
якой-небудзь, а менавіта па хакеі.
Як паведамляе сакратарыят Парламенцкай асамблеі, больш як 60 парламентарыяў з 21 дзяржавы — удзельніцы ПА АБСЕ сталі сааўтарамі праекта рэзалюцыі, якая рэкамендуе адмовіцца ад
правядзення чэмпіянату свету па хакеі на лёдзе ў 2014 годзе ў Беларусі ў тым выпадку, калі ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца пад вартай.
Рэзалюцыя заклікае беларускія ўлады вызваліць і апраўдаць усіх палітычных зняволеных, а таксама паважаць вяршэнства закона, свабоду сродкаў масавай інфармацыі і свабоду перамяшчэння.
Праект рэзалюцыі таксама настойліва заклікае ўрад у Мінску пакласці канец уціскам і пераследам у дачыненні да прафсаюзаў, незалежных СМІ і праваабаронцаў; адмяніць дамашні арышт, накладзены на
выпушчаных з турмаў палітычных зняволеных; дазволіць правядзенне міжнароднага расследавання па сцвярджэннях аб катаваннях у турмах; дазволіць прадстаўнікам ПА АБСЕ наведваць палітычных
зняволеных; вярнуцца да разгляду заявак на рэгістрацыю партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і няўрадавай праваабарончай арганізацыі «Вясна», якім
неаднаразова было адмоўлена ў рэгістрацыі без належных падстаў.
«У хакеі за бойку вы атрымліваеце пяціхвілінны штраф, у Беларусі — пяць гадоў за мірную маніфестацыю, — заявіў Тоні Лойд (Вялікабрытанія). — У перыяд, калі краіны
робяць больш жорсткімі санкцыі да Беларусі, было б цалкам няправільна з нашага боку падарваць гэтыя намаганні і ўзнагародзіць рэпрэсіўныя паводзіны Мінска правядзеннем міжнароднага мерапрыемства і
звязаным з іх фінансавым прыбыткам».
У 2010 годзе Лойд узначальваў місію АБСЕ па назіранні за выбарамі ў Беларусі, падчас якіх сотні пратэстуючых, уключаючы актывістаў апазіцыі і журналістаў, былі арыштаваныя, некаторыя з якіх
знаходзяцца ў турме і зараз. З 2010 года былі праведзены новыя арышты і вынесены прысуды, у тым ліку і ў дачыненні да вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога прыгаварылі да чатырох з паловай
гадоў пазбаўлення волі за ўхіленне ад уплаты падаткаў, звязанае з яго прафесійнай дзейнасцю ў праваабарончым цэнтры «Вясна».
Узнікае пытанне: а ці не занадта спадар Лойд патрабуе за тое, каб еўрапейскія хакеісты змаглі памахаць клюшкамі на «Мінск — Арэне» і паесці беларускіх дранікаў? Ладна яшчэ
палітвязняў выпусціць. Бог з імі, гэтых выпусцім — новых набярэм. Але ж для іншага законы мяняць трэба! Ну як Мінюст «вернецца да пытання рэгістрацыі», калі такая працэдура
ў законе не прапісаная? Дзе ён дастане дакументы на рэгістрацыю «Вясны», якая спрабавала зарэгістравацца апошні раз тры гады таму?
Дарэчы, які хатні арышт для выпушчаных палітвязняў? Няма хатняга арышту! Дробязі толькі: прэвентыўны нагляд, забарона балатавацца кандыдатам у дэпутаты, абавязак увечары і ўначы знаходзіцца дома,
забарона на выезд без дазволу міліцыі… А афіцыйна ніякага хатняга арышту няма.
І, дарэчы, сама пастаноўка пытання: спачатку Лойд патрабуе вызваліць палітвязняў, а потым «дазволіць прадстаўнікам ПА АБСЕ наведваць палітычных зняволеных». Каго яны там будуць
наведваць?
Так што не перашкаджайце кіраўніку адпачываць, а іншым — працаваць.
Палата прадстаўнікоў вырашыла ўдарнай працай адзначыць фактычнае заканчэнне сваіх паўнамоцтваў. Прынятыя законапраекты толькі за сераду пасыпалася, як з меха. І амаль адразу далі «адказ
Чэмберлену — Лойду».
У першым чытанні прынятыя папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях барацьбы з тэрарызмам і супрацьдзеяння экстрэмізму. Законапраект змяняе паняцце «тэрарызм» і трактуе яго не як
дзеянне, а як з’яву. І гэтая з’ява «ўключае ідэалогію і практыку прымянення гвалту або пагрозы насіллем у мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце органамі ўлады рашэнняў або
перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, парушэння грамадскай бяспекі, запалохвання насельніцтва, правакацыі міжнародных ускладненняў, вайны, падрыву канстытуцыйнага ладу і дэстабілізацыі
ўнутранага становішча дзяржавы».
Такім чынам, спадару Лойду не наведаць Чэмпіянат свету па хакеі ў Беларусі па іншых прычынах. Бо ён сваімі патрабаваннямі адмены хакею «правакуе міжнародныя ўскладненні» і
«дэстабілізуе ўнутранае становішча дзяржавы». Не трэба на нашай зямлі тэрарыстаў!
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб Следчым камітэце». Першы намеснік старшыні СК Андрэй Швед заявіў у размове з журналістамі, што прыняты
дэпутатамі законапраект — «базавы для Следчага камітэта. Гэта комплексны акт, які вызначае сутнасць камітэта і аснову яго дзейнасці». Швед таксама паведаміў, што калі ў
Расіі Следчы камітэт праводзіць папярэдняе расследаванне адной пятай крымінальных спраў, то ў Беларусі — каля 98%.
Вось дык дзіва! Закона аб Следчым камітэце яшчэ няма, прэзідэнтам не падпісаны, а СК ужо нейкім дзіўным чынам вядзе каля 98% крымінальных спраў.
Прыняты і закон аб амністыі. І ён сапраўды, як казаў Лукашэнка, стане «рэальнай праявай гуманізму з боку дзяржавы да грамадзян, якія спатыкнуліся, мерай, якая дазволіць такім людзям стаць на
шлях выпраўлення і адаптавацца да сацыяльнага асяроддзя». Бо «велічыня выдаткаў рэспубліканскага бюджэту ў выніку прагназуемага вызвалення з выпраўленчых устаноў 2880 чалавек не
зменіцца за кошт зноў паступаючых асобаў для адбыцця крымінальнага пакарання», — напісаў у фінансава-эканамічным абгрунтаванні да праекту закона міністр МУС Ігар Шуневіч.
Добра хоць «не пацягне выдзялення дадатковых сродкаў з рэспубліканскага бюджэту», пра што таксама гаворыцца ў фінансава-эканамічным абгрунтаванні, здзекуюцца іншыя злыя языкі.
Так што з такімі дэпутатамі Аляксандр Лукашэнка можа спакойна глядзець самы цікавы футбол. Як паведаміў беларускі пасол ва Украіне, 1 ліпеня ў Кіеве Лукашэнка сустрэнецца з Віктарам Януковічам,
абмяркуе з ім актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а ўвечары пойдзе разам з ім глядзець фінал Еўра– 2012.
Добра быць сябрам!