Фігуры тыдня: Алена Адамчык, Уладзімір Макей, Аляксандр Варламаў

Алена Адамчык Работы беларускай фотамастачкі Алены Адамчык з серыі «Беларускі» праекта «Жанчыны Еўропы» дэманструюцца на выставе, якая адкрылася ў штаб-кватэры ЮНЕСКА ў Парыжы



adamcyk.jpeg

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, на выставе «Стоп гвалту супраць жанчын», прымеркаванай да Міжнароднага дня салідарнасці жанчын, прадстаўлены мастацкія творы з васьмі краін: Арменіі, Беларусі, Балівіі, Індыі, Марока, Нідэрландаў, Францыі, Эфіопіі. Арганізатарамі беларускай экспазіцыі выступілі сакратарыят ЮНЕСКА і пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА.

На адкрыцці выставы прысутнічала генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, пастаянныя прадстаўнікі Беларусі, Расіі, іншых краін, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, артыстычных і дзелавых колаў, палітычныя дзеячы. Выстава будзе працаваць да 20 сакавіка 2013 года.


Алена Адамчык — фатограф і выдавец, кандыдат біялагічных навук. Мае свае студыі ў Мінску, Вільні і Рызе. Выставы мастачкі праходзілі ў розных гарадах Еўропы: Варшаве, Будапешце, Барселоне, Рызе, Вене, Монтэ-Карла, паведамляе БелаПАН.
 


Уладзімір Макей

makej.jpg


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей можа стаць своеасаблівым аб’ектам палітычнага гандлю нароўні з беларускімі палітвязнямі.


«Здаецца, Макея ўпускаюць у Еўропу не проста так, а ў абмен на «зялёнае святло» на ўезд у Беларусь некаторых персон нон-грата «з міжнародных арганізацый». Такі запіс на сваёй старонцы ў facebook старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра эстонскага парламентарыя Андрэса Хэркеля, кіраўніка рабочай групы ПАСЕ па Беларусі.


На гэтым тыдні намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі заявіў, што ЕС павінен захоўваць «мінімальныя каналы камунікацыі» з Беларуссю. Адносна візавых санкцый, накладзеных Брусэлем на міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, дыпламат адзначыў, што, магчыма, Еўрасаюз зробіць такі жэст, які далучыць яго, калі можна так сказаць, да прамога дыялогу таксама на сваёй тэрыторыі. Гэта тыя мінімальныя каналы камунікацыі, якія мы павінны выконваць, калі хочам весці дыялог з нейкай дзяржавай. Усё ж мы падтрымліваем дыпламатычныя адносіны з Беларуссю — не толькі Польшча, але і ўсе іншыя краіны-сябры Еўрасаюза.
 


Аляксандр Варламаў

varlamov.jpg


Працягваецца судовы працэс па справе беларускага мадэльера, заснавальніка фэшн-вестывалю «Млын моды» Аляксандра Варламава. Ён прызнаў сваю віну толькі ў нявыплаце падаткаў. Па дадзеных следства, Варламаў прычыніў шкоду на суму больш за 1 мільярд 200 мільёнаў рублёў.


Былая супрацоўніца «Агенцтва моды Сашы Варламава» Алена Саланевіч, напрыклад, распавяла, што за «афіцыйны» заробак толькі распісвалася ў ведамасці, атрымліваючы ад Варламава грошы ў канверце — «частку ў беларускіх рублях, частку ў валюце — доларах і еўра», на суму каля 500 долараў.


Спадарыня Саланевіч пацвердзіла, што, паводле ведамасцяў, на замежныя паездкі дзяцей-мадэляў і іх бацькоў вылучаліся некаторыя грошы, але бацькі ўсё адно аплачвалі выдаткі самастойна. А грошы, што праходзілі па дакументах, Варламаў выдаткоўваў на арганізацыйныя мерапрыемствы.


Алена Саланевіч падкрэсліла, што падчас паездак узнікалі «неспадзяваныя выдаткі», на якія патрабаваліся грошы. «Аднойчы ў Вене кіроўцы паставілі аўтобусы на платную стаянку, — прывяла прыклад спецыяліст па дэфіле. — Варламаў асабіста выцягнуў з кашалька грошы і аплаціў». Патрабаваліся сродкі і «на арганізацыю паказу, светлавое і гукавое абсталяванне», а таксама фуршэты: пацярпелая ўзгадала, што з сабой дэлегацыі вазілі прадукты: «1–2 скрыні шампанскага, хлеб дарылі, цукеркі камунаркаўскія 5–10 кг».


«Як кіраўніка» Саланевіч заўсёды паважала Варламава, і нават «казала гэта на следстве». Вось толькі пачуўшы, што пацярпелую «задавальняла яго працаздольнасць, гэта было нейкай школай, магчымасцю ўдзельнічаць у мерапрыемствах рэспубліканскага маштабу», следчыя, па словах Саланевіч, «прасілі яго не абараняць».


Варламаў заявіў у судзе, што бачыў вынікі сваёй магнітна-рэзанансная тамаграфіі: у яго заблакавана 4 пазванкі і 2/3 спіннога мозгу. У суд мадэльер ходзіць з мыліцамі, ён кажа, што патрабуецца чарговая аперацыя на хрыбетніку.