У Мядзельскім музеі прадстаўлена калекцыя патомнага казака

У Мядзельскім музеі народнай славы зараз праходзіць выстава “Беларусь. Салдаты Перамогі”. На ёй прадстаўленая калекцыя патомнага казака.



get_i1111.jpg

Тут ёсць сапраўдныя ўзоры вайсковага абмундзіравання, амуніцыі, узнагароды, знакі адрознення байцоў Чырвонай Арміі і партызанаў, фотаздымкі, дакументы, работы салдацкай творчасці. Маюцца ўзоры армейскага абмундзіравання і амуніцыі нямецкіх салдат, якія выкарыстоўваліся партызанамі і савецкімі салдатамі ў разведвальных аперацыях. Можна пабачыць халодную зброю: шашкі, кінжалы. Усё гэта — з калекцыі мінчаніна Ігара Бабіцкага.

Пятнаццацігадовым хлопцам ён захапіўся збіраннем артэфактаў, — расказвае дырэктар музея Святлана Чарняўская. — Некаторыя экспанаты дасталіся Ігару ў спадчыну. Ад дзеда Івана ў калекцыю перавандравала будзёнаўка, боты са шпорамі і шапка часоў руска-японскай вайны 1905 года. Экспанаты для будучай калекцыі знаходзіліся ў самых розных месцах: каску, якія насілі ўдзельнікі ваеннага канфлікту на рацэ Халхін-Гол, Ігар знайшоў на каркасе згарэлай машыны, рускі кацялок з завадскім таўром 1911 — у кучы смецця. Усяго ж калекцыя Ігара Бабіцкага налічвае некалькі тысяч асобнікаў.

На выставе можна пазнаёміцца з узорамі формы казацкіх дывізій. І гэта не дзіва: Ігар Бабіцкі — патомны казак.

get_i2222.jpg

Усё сваё жыццё ён пражыў у Беларусі, але яго продкі былі данскімі і кубанскімі казакамі, — знаёміць з біяграфіяй калекцыянера Святлана Чарняўская. — Ігар Бабіцкі мае казацкае званне пад’есаул, яго жонка таксама казацкага роду, у званні харунжага. У духe казацкіх запаведзяў і традыцый выхаваны сын Арцём.

Працягнецца выстава ў мядзельскім музеі да 27 сакавіка.

Алесь Высоцкі, www.rh.by

Фота аўтара