Грамадскія актывісты распрацавалі стратэгію развіцця беларускай нацыі

Адпаведны праект быў падрыхтаваны па выніках дыскусіі, арганізаванай часопісам "КУЛЬТУРА. НАЦЫЯ".



kulturanacyja.jpg

У распрацоўцы дакумента прымалі ўдзел такія вядомыя грамадскія дзеячы. 

Прадстаўляем урывак са стратэгіі развіцця беларускай нацыі, цалкам з дакументам можна азнаёміцца тут:   Мэта Cтратэгіі
Мэтай прапаноўваемай Стратэгіі з'яўляецца пабудова нейтральнай, нацыянальнай дзяржавы,у якой абсалютна роўныя правы будуць мець прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў і прадстаўнікі нацыяутвараючага этнаса — беларусы. 
Задачы, які вынікаюць з характарыстыкі сучаснага стану беларускай нацыі і пастаўленай мэты:
Распаўсюджваць ідэю аб атрыманні краінай нейтральнага стану праз правядзенне рэферэндума і замацаванні гэтага палажэння ў Канстытуцыі РБ.
Патрымліваць ідэю аб гістарычнай унікальнасці беларускай народа, развіццё якога істотна адрозніваецца ад развіцця народаў Расіі і ў значнай ступені ад развіцця украінскага народа. Лічыць ідэю аб трыадзінстве усходнеславянскіх народаў (Беларусі, Расіі, Украіны) не адпавядаючай гістарычнай праўдзе.
Дабівацца сусветнага прызнання выключнай ці роўнай ролі беларускага народа ў развіцці Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай — вялікіх еўрапейскіх дзяржаў мінулага, на тэрыторыі якіх сёння пражываюць людзі  сучасных незалежных краін, Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. Не падтрымліваць ідэю “ліцвінства”, як канцэпцыі, якая супроцьстаўляецца “беларускасці” з мэтай пазбаўлення гістарычнай пераемнасці беларускай дзяржаўнасці — выцісканне і прыніжэнне любога гістарычнага перыяда не адпавядае інтарэсам нацыі.
Для папярэджання пагрозы страты незалежнасці і суверэнітэту РБ праз ваенныя, эканамічныя ці культурныя механізмы супрацьстаяць ідэалогіі “рускага міра” і н’юеўразізма, якія ўяўляюць сабой абноўленыя формы імперскага шавінізму.
Не падтрымліваць сучасны ўрад у будаўніцтве цывільнай, рускамоўнай дзяржавы, і адначасова працягваць актыўнае ўзаемадзенне ў рамках законаў індывідуальна і арганізаванымі групамі грамадзян з мясцовымі ўладамі для паляпшэння сітуацыі ў адносінах да мовы (садкі, класы, школы, дакументацыя), гісторыі (назвы вуліц, памятныя знакі) і па іншых пытаннях.
На сучасным этапе праводзіць асветніцкую дзейнасцьсярод насельніцтва ў першую чаргу ў галіне гісторыі, элітарнай і мас-культуры і традыцый беларускага народа (Полацкая дзяржава, ВКЛ, БНР, БССР, адраджэнне 90-х), не збаўляючы высілкаў па вызваленні Мовы з прыгнечанага стану. Дабівацца раўнапраўнага, непрымусовага ўжывання беларускай мовы ў дзяржаве.
Ва ўмовах сфальшаванага двумоўя і невыканання “Закона аб мовах” стымуляваць выкарыстанне Мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця, ужываючы ўсе магчымыя падыходы і сродкі, прадстаўленыя ў “Стратэгіі развіцця беларускай мовы ў ХХІ стагоддзі” (2012), уключаючы: адкрыццё беларускага нацыянальнага універсітэта, заахвочванне грамадзян Беларусі аддаваць дзяцей у беларускія садкі і школы, зааахвочванне рэлігійных абшчын розных канфесій да правядзення багаслужбы на беларускай мове і грамадскіх арганізацый нацыянальных меншасцяў да вывучэння беларускай мовы і гісторыі, заахвочванне грамадзян Беларусі і адпаведных рытуальных агенцтваў ужываць Мову на надмагільных надпісах.
Для асветы насельніцтва стварыць агульны нацыянальны інфармацыйны канал і шэраг інфармацыйных пляцовак (газеты, часопісы, радыё, тэлебачанне), пабудаваных па прынцыпу грамадскіх СМІ, на якія не змогуць ўплываць і ціснуць ідэалагічныя структуры аўтарытарнага рэжыму. 
Даводзіць інфармацыю пра ўсе станоўчыя праяўленні беларускасці і рэагаваць на ўсе без выключэння праявы этнацыду беларусаў. Ганарыцца дасягненнямі, які мае беларускі народ сёння.
Папулярызаваць нацыянальных дзеячаў, зрабіўшых найбольшы ўклад у развіццё нацыі: І. Насовіч, Н. Орда, В. Дунін-Марцінкевіч, С. Манюшка, К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла, І. Луцкевіч, Я. Купала, Я. Колас, У. Галубок, В. Ластоўскі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч, М. Багдановіч, А. Чарвякоў, Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, Г. Цітовіч, Л. Геніюш, М. Ермаловіч, В. Быкаў, А. Адамовіч, У. Караткевіч, У. Мулявін.
Адзначаць нацыянальныя святы, якія пакуль што не значацца ў афіцыйным календары: 25 сакавіка — Дзень Волі, першае абвяшчэнне незалежнасці краіны, Беларускай Народнай Рэспублікі; 15 ліпеня — Грунвальдская бітва; 27 ліпеня — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь; 8 верасня  — Дзень беларускай вайсковай славы, 27 лістапада — Слуцкі збройны чын.
Аўтары праекта зазначаюць, што праца над дакументам ішла каля трох месяцаў і пакуль цалкам не завершаная  каментары і дапаўненні можна высылаць на адрас chasopis.sakavik@hotmail.com.