Хронікі рэпрэсій. Лукашэнкаўскія вертухаі здзекуюцца з Дашкевіча і Пачобута
З дапамогай інфармацыі праваабаронцаў і незалежный медыя сабралі звесткі пра палітычны пераслед у Беларусі за 27 ліпеня.
![_kaljuczka___drot___njavolja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_2_logo.jpg.webp _kaljuczka___drot___njavolja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_2_logo.jpg.webp](/img/v1/images/_kaljuczka___drot___njavolja___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo_2_logo.jpg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Палітзняволены Зміцер Дашкевіч знаходзіцца ў карцары. «Ад
першага дня прыезду ў турму Жодзіна Зміцер знаходзіцца ў карцары. Ён вымушаны
знаходзіцца там, бо адмаўляецца ісці ў камеру да гвалтаўнікоў, куды яго
заводзяць», — распавялі сябры палітвязня.
Зміцер павінен быў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Глядзіце таксама
![Журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі Журналіста-расследавальніка Дзяніса Івашына таемна судзілі ў калоніі](/img/v1/images/ivaszyn1_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут у ШІЗА — другі ці
трэці раз пасля пераводу ў калонію.
Да яго не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.
«Што на сённяшні дзень я ведаю пра мужа? Увогуле, нічога. Акрамя таго, што развіваюцца падзеі па найгоршым сцэнары, калі чалавек проста знікае ў калоніі без якіх-небудзь звестак. Прыбыўшы месяц таму ў калонію Наваполацка, Андрэй паведаміў аб гэтым у лісце. Таксама ён паспеў паведаміць, што адразу ж у карантыне яго абвясцілі злосным парушальнікам і пазбавілі перадачы і спаткання», — расказала жонка палітвязня.
Глядзіце таксама
![Сёння ў Гомелі пачынаецца закрыты суд над журналісткай Ларысай Шчыраковай У Гомелі сёння пачынаюць судзіць Ларысу Шчыракову: суд будзе закрытым](/img/v1/images/larysa_szczyrokova_fejsbuk1_logo.jpg.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Гомельскі абласны суд вынес прысуд 28-гадоваму палітвязню Віктару Залатарэўскаму. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле у ім (арт. 362-1 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Крымінальную справу разглядаў суддзя Алег Харошка.
Гамельчука затрымалі 3 сакавіка ў Гродзенскай вобласці, калі ён спрабаваў выехаць з Беларусі ў Літву. Вядома, што мужчына збіраўся ляцець у Грузію ў адпачынак. Пры аглядзе яго мабільнага тэлефона супрацоўнікамі міліцыі былі выяўленыя падпіскі на тэлеграм-каналы, прызнаныя ўладамі «экстрэмісцкімі».
У выніку, Віктару прызначылі 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Глядзіце таксама
![Вольга Класкоўская, «Турэмныя дзённікі»: Частка 15 «Турэмныя дзённікі» Вольгі Класкоўскай. Частка 15: Маскі будуць сарваны](/img/v1/images/turemnyja_dzjonniki_klaskouskaj_vokladka_novy_czas_logo_1_logo.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Віцебскім раённым судзе 21 чэрвеня асудзілі палітзняволенага Канстанціна Ступнікава паводле ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі). Суддзя Міхаіл Зубеня прызначыў Канстанціну два гады калоніі агульнага рэжыму.
Як паведаміў мужчына на судзе, 25 красавіка ён адзначаў Радаўніцу разам з маці, сястрою і яе мужам. Кампанія шмат выпіла, пасля чаго жанчына выклікала на яго міліцыю. Паводле меркавання суду, Канстанцін у прысутнасці міліцыянтаў нецэнзурна выказваўся ў бок Лукашэнкі.
Глядзіце таксама
![Маёмасць палітвязняў: Што з ёй будзе «Здзелкі адменяць». Юрыст — пра лёс прададзенай на аўкцыёне маёмасці палітвязняў](/img/v1/images/content_metro.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў 40 гадзінамі грамадскіх прац кіроўцу філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому ў 2023 годзе ўлады прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту».
У судзе высветлілася, што мужчына распаўсюджваў «слоўнае абазначэнне каналаў «Белсат» і «Краіна для жыцця», якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі занесеныя ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Глядзіце таксама
![Беларусы на "крытай": які пераслед зазналі палітвязні ў калоніях? Як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях](/img/v1/images/cihi_supraciu_dzmitryj_dzmitryeu_novy_czas14_logo_2.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У Гомелі затрыманы анастэзіёлаг-рэаніматолаг Сяргей Крыж. За што менавіта — невядома, але, паводле непацверджанай інфармацыі, 25 ліпеня яму прызначылі 15 сутак арышту.
У Мінску затрымалі студэнта Акадэміі мастацтваў Максіма
Васільева. Хлопец навучаецца на
спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно». Яго вінавацяць у рэпостах «экстрэмісцкіх
матэрыялаў». Таксама ў змантаваным відэа яго змусілі казаць, што ён удзельнічаў
у пратэстах у ноч на 11 жніўня 2020 года, але «спужаўся і збег, калі пабачыў
міліцыю».
Сілавікі заявілі аб
першым затрыманні пасля выхаду фільма Delfi пра беларускія пратэсты. Ніякія
падрабязнасці яны не апублікавалі.
Нагадаем, у панядзелак на канале «RU Delfi Литва» быў апублікаваны фільм пра беларускія пратэсты — у ім аўтары не хавалі твары пратэстоўцаў. Адразу пасля выхаду фільма ім зацікаваліся сілавікі і паабяцалі знайсці пратэстоўцаў.
Лукашэнкаўскія сілавікі затрымалі мужчыну, які нібыта
пакінуў 2000 каментароў у «экстрэмісцкіх» чатах. На змантаваным відэа затрыманы
кажа, што пакідаў каментары, якія «ганьбілі дзейную ўладу і яе прадстаўнікоў».