Кампанія за “якасць пяра”

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачала кампанію “За якасную журналістыку. Яе ініцыятары ставяць на мэце выпрацаваць стандарты працы пад назвай “рэдакцыйныя палітыкі. Звод рэкамендацый для прадстаўнікоў СМІ закліканы вымагаць прафесіяналізму ў іх журналісцкай дзейнасці.

Беларуская асацыяцыя журналістаў распачала кампанію “За якасную журналістыку. Яе ініцыятары ставяць на мэце выпрацаваць стандарты працы пад назвай “рэдакцыйныя палітыкі. Звод рэкамендацый для прадстаўнікоў СМІ закліканы вымагаць прафесіяналізму ў іх журналісцкай дзейнасці.
Сыход у інтэрнэт беларускіх СМІ, у тым ліку закрытых уладамі, разам з відавочнымі плюсамі мае і адваротны бок. Часта журналіст, які працуе ў інтэрнэце, пачынае губляць якасць прафесійнай працы. “Бо ў інтэрнэце шмат што можна знайсці, сцягнуць, не правяраць, а паставіць, як ёсць, — адзначыла куратар кампаніі Яна Мельнікава. — Ад гэтага пакутуе сама прафесія. І з гэтага мы пачалі думаць пра тое, што нам неабходна такая кампанія, каб журналісты маглі самастойна ўсталёўваць сабе тыя самыя стандарты якасці, якія яны проста ўжо самі перад сабой не маюць маральнага права пераходзіць.
Прафесійныя стандарты і іх фармуляванне будуць абмяркоўвацца падчас дыскусійных прэсавых клубаў і майстар-класаў. БАЖ збіраецца іх праводзіць на працягу некалькіх месяцаў. Вынікам сумеснай працы стане распрацоўка і выданне дапаможнікаў для журналістаў. “Зразумела, у гэтых “рэдакцыйных палітыках не могуць быць прапісаны ўсе магчымыя сітуацыі, у якіх працуе журналіст, — сказала Яна Мельнікава. — Бо ўсё не прапішаш. Але ёсць дакладныя, канкрэтныя, спецыфічныя рэчы, агульныя для ўсіх. Праца журналістаў падчас выбараў вымагае адных правілаў. Праца над тэмай злачынстваў, з дзецьмі-інвалідамі ці з меншасцямі — гэта іншая адмысловая размова. Спецыфічным тэмам асвятлення будуць прысвечаны майстар-класы. Яны, дарэчы, будуць праходзіць з удзелам людзей, пра якіх пішуць журналісты.
Першыя прэсавыя клубы ўжо прайшлі ў Мінску і Магілёве. Яны тычацца працы журналістаў падчас выбараў. “Бо гэта, на наш погляд, адзін з самых слізкіх момантаў, — мяркуе куратар кампаніі. — У журналіста заўсёды ёсць спакуса стаць прапагандыстам, заняць чыйсьці бок. У яго, зразумела, як у грамадзяніна ёсць свая сімпатыя да каго-небудзь з палітыкаў. І ёсць улада — улада пяра, дзе ён можа гэту сімпатыю выкласці на паперу. Каб гэтага не адбывалася, каб мы захоўвалі свой прафесійны ўзровень, мы і абмяркоўваем у прэс-клубе, што рабіць.
Як падкрэслілі ініцыятары кампаніі, яны не ставяць на мэце уніфікаваць журналістаў. Гаворка ідзе пра аднолькавыя падыходы да журналісцкай працы, якая павінна выконвацца прафесійна. Пытанне ў тым, каб такія крытэры былі сфарміраваныя. “Бо вельмі часта даводзіцца чуць, што мы прытрымліваемся міжнародных стандартаў у прафесійнай дзейнасці. А калі запытацца канкрэтна якіх, можам узгадаць хіба што аб’ектыўнасць і дакладнасць. То бок усё тое, што нам дзесьці з журфака вядома, — зазначае Яна Мельнікава.
Падобная практыка існуе ва ўкраінскіх калегаў, якія некалькі гадоў пачалі фармуляваць ў рэдакцыях так званыя “рэдакцыйныя палітыкі. Гэта звод правілаў, які прымаецца на ўзроўні журналіст — рэдактар — уладальнік. У іх прапісаны моманты, з якімі журналістам прыходзіцца сутыкацца ў прафесійным і маральным аспекце. Мала таго, гэта рэдакцыйная палітыка павінна быць адкрытай. Часцей за ўсё украінскія СМІ вывешваюць “рэдакцыйныя палітыкі кожны на сваім сайце. І кожны чытач можа прачытаць, якіх яны прытрымліваюцца прынцыпаў.
Ці прыйдуць да гэтага ў рэдакцыях беларускіх СМІ, пакажа час. “Мы падрыхтоўваем людзей з розных рэдакцый. Калі ў гэтым ёсць патрэба, мы будзем рады, калі на выхадзе кампаніі ў рэдакцыях з’явяцца “рэдакцыйныя палітыкі. Калі яны не будуць гатовы іх падпісаць, але будуць ужо думаць пра гэта ці паступова ўводзіць нейкія стандарты, гэта таксама дасягненне, — лічыць Яна Мельнікава.