Лекары, прадаўцы, трактарысты. У Беларусі не хапае амаль 84 тысяч работнікаў
У Беларусі не хапае 83,8 тысячы работнікаў, вынікае са звестак агульнарэспубліканскага банка вакансій. Да прыкладу, на на 24 сакавіка было крыху каля 76 тысяч прапаноў ад наймальнікаў. FINANCE.TUT.BY паглядзеў, якіх работнікаў больш за ўсё не хапае і якія заробкі ім абяцаюць наймальнікі.
Якія заробкі абяцаюць наймальнікі
У агульнарэспубліканскім банку вакансій цяпер значыцца 83 793 прапаноў ад наймальнікаў. З іх — 31,3 тысячы вакансій — на заробак да 500 рублёў. Пры гэтым трэба ўлічваць, што наймальнікі, як правіла, у вакансіі паказваюць заробак да выплаты падаткаў, гэта значыць на рукі выйдзе менш.
Заробак ад 1000 рублёў абяцаюць амаль па 10,7 тысячы
вакансіях.
Якіх спецыялістаў не хапае
Для кіроўцаў аўтамабіляў у банку вакансій цяпер значыцца 3537 прапаноў ад наймальнікаў (з якіх 770 — з заробкам да 500 рублёў), трактарыстаў — 2454, электраманцёраў — 2058, прадаўцоў — 2035, кухараў — 1520, электрагазазваршчыкаў — 762, дарожных рабочых — 394.
Хапае вакансій таксама і для будаўнікоў. Да прыкладу, для
муляроў — 854 прапаноў ад наймальнікаў, тынкоўшчыкаў — 795, маляроў — 643.
У дэфіцыце таксама медработнікі. Так, у краіне не хапае 3005
урачоў-спецыялістаў, амаль столькі ж медсясцёр (3001), фельчараў — 1036. Для
санітарак адкрыта 1664 вакансій (у тым ліку і ветэрынарных).
Да прыкладу, лекарам гатовыя плаціць больш за 1000 рублёў па
756 вакансіях, медсёстрам — па 196. Заробкі да 500 рублёў могуць атрымаць 602
урачы і 1219 медсясцёр.
У Мінпрацы раней распавялі аб самых запатрабаваных прафесіях
на рынку працы. Сярод іх — медсёстры, лекары, прадаўцы, швачкі, вадзіцелі. Пры
гэтым больш за 60% заяўленых вакансій прызначаны для рабочых.
Фактычнае беспрацоўе ў першым квартале, па дадзеных
Белстата, было на ўзроўні 4,2% ад колькасці працоўнай сілы. У лікавым выражэнні
беспрацоўнымі былі 207,9 тысячы чалавек. Гэтыя дадзеныя разлічаны па
метадалогіі Міжнароднай арганізацыі працы.
Пры гэтым афіцыйнае беспрацоўе прыкметна ніжэй, чым
фактычнае. Па дадзеных Мінпрацы, на 1 красавіка на ўліку ў якасці беспрацоўных
стаяла 8,6 тысячы чалавек. Гэта значыць фактычна беспрацоўных больш чым у
20 разоў больш, чым афіцыйных.
Якія пытанні ўзнікаюць да банка вакансій
Да актуальнасці інфармацыі, якая размешчана ў агульнарэспубліканскім банку вакансій, узнікае нямала пытанняў. У ім хапае прапаноў ад наймальнікаў, якія размясцілі ў папярэднія гады, пачынаючы з 2016-га. Гэтыя прапановы маглі страціць актуальнасць (хоць і былі масава абноўленыя 16 кастрычніка мінулага года).
У сакавіку гэтага года падчас анлайн-канферэнцыі, якую
праводзіла Мінпрацы па пытаннях садзейнічання занятасці, адзін з удзельнікаў
паскардзіўся, што не ўсе прапановы, размешчаныя ў агульнарэспубліканскім банку
вакансій, актуальныя. «Тэлефаную, а мне кажуць, што месца занятае. І гэта
не адзінкавы выпадак», — распавёў удзельнік канферэнцыі.
— Так, такое здараецца. І тлумачэнні гэтаму простыя:
канкурэнцыя на рынку працы існуе, асабліва калі ўзровень аплаты працы па
заяўленай вакансіі высокі. Цалкам магчыма, што вакансія, якая зацікавіла вас,
паралельна зацікавіла яшчэ кагосьці, — адказаў начальнік упраўлення палітыкі
занятасці Мінпрацы Алег Такун. — Сёння банк вакансій абнаўляецца ў рэжыме
онлайн, і мы імкнемся да таго, каб інфармацыя па неактуальным вакансіях як мага
хутчэй выключалася з банка.