На з’ездзе Маладога Фронту чакаецца супрацьстаянне

Дэлегаты маюць абраць новага кіраўніка арганізацыі. Цяперашні старшыня, 31-гадовы Зміцер Дашкевіч, не жадае балатавацца на гэтую пасаду.



4b9b3308_3c48_46ca_a772_627cbf1ffc0e_w268_r1.jpg

Зміцер Дашкевіч

Старшыня «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч пацвердзіў, што не плануе вылучацца на пасаду старшыні арганізацыі пры ўмове, што падзеі на з’ездзе будуць развівацца ў спакойным рэчышчы:


​«Я нікуды не сыходжу, застаюся актывістам арганізацыі. Я заўсёды буду побач з Маладым Фронтам і буду дапамагаць яму чым змагу. Складана нешта загадваць, усё вырашыцца на з’ездзе. Ідэалагічна наўрад ці нешта зменіцца. Калі б былі такія ініцыятывы нешта ідэалагічна мяняць, я б, безумоўна выступіў супраць. Таму што Малады Фронт заснаваны на нацыянальнай ідэі і хрысціянскіх прынцыпах. Гэта тое, што дазваляе людзям розных поглядаў супольна дзейнічаць у арганізацыі», — заявіў Дашкевіч у інтэрв’ю Радыё Свабода.


Намеснік старшыні Маладога Фронту, былы палітвязень Алесь Кіркевіч таксама не збіраецца заставацца на сваёй пасадзе:

gdb.rferl.org__b51de955_b553_4_853f54c220b2047be3f6a0d4c1111cf8.jpeg

Алесь Кіркевіч

«Трэба аддаваць уладу ў рукі маладзейшых і не стрымліваць сваім песімізмам рэвалюцыйнага запалу больш маладых чальцоў арганізацыі. Не трэба баяцца зменаў, таму што змяняецца час, змяняецца Беларусь, змяняюцца тэндэнцыі ў моладзі. Немагчыма параўнаць атмасферу 5-гадовай даўніны з тым, што адбываецца цяпер. Да зменаў трэба ставіцца спакойна і менш разлічваць на фактар асобы, а больш — на самаарганізацыю людзей.


Я лічу, што за кіроўную пасаду будуць змагацца людзі, якія ўвесь час не даюць пра сябе забыць, — гэта Іван Шыла, Андрусь Цянюта, Яўген Скрабец ды некаторыя іншыя. Я мяркую, што паміж імі і разыграецца інтрыга, у чым няма нічога трагічнага, таму што арганізацыя перажывала розных лідараў у розныя часы. Трэба адзначыць, што ў ідэалагічным плане пэўная інтрыга ёсць: будзе супрацьстаянне паміж ліберальным крылом, якое прадстаўляе, напрыклад, Іван Шыла, і нацыяналістычна-хрысціянскім крылом, сярод прыхільнікаў якога можна назваць Яўгена Скрабца ці Андруся Цянюту».


Актывіст МФ, былы палітвязень Уладзь Яроменак лічыць, што змены, якія прынясе абранне новага кіраўніцтва, пойдуць на карысць арганізацыі, бо ў палітычным жыцці краіны, у тым ліку і ў Маладым Фронце, цяпер назіраецца застой:

gdb.rferl.org__6522d34a_bc74_4_88d7b9cbfbe1a530dec52ebadc691f2d.jpeg

Уладзімер Яроменак

«Змены ідэалогіі не будзе. Мы застаёмся арганізацыяй з нацыянальнай ідэяй і хрысціянскімі прынцыпамі. Гэта застанецца без зменаў. Якія б вынікі ні прынёс з’езд, якое б кіраўніцтва ні абралі, — гэта будуць з’мены да лепшага. Любыя змены — да лепшага. Новае кіраўніцтва возьме на сябе абавязкі, якія яно павінна выконваць, цягнуць арганізацыю наперад. Сёння ў палітычным жыцці, і не толькі ў Маладым Фронце, назіраецца часовы застой. Я спадзяюся, што новае кіраўніцтва разварушыць масы Маладога Фронту і дасць новы подых жыцця».


Адзін з меркаваных прэтэндэнтаў на пасаду старшыні Андрусь Цянюта лічыць, што Маладому Фронту нестае кансерватызму:


 

gdb.rferl.org__695b6e81_5659_4_84e6fcd75c8bb920f74087fd27aa60ca.jpeg

Андрусь Цянюта

«Змены будуць залежаць ад таго, які выбар зробяць маладафронтаўцы падчас галасавання за старшыню. Змены павінны быць, але я спадзяюся, што гэта будуць змены не ў ліберальны бок. Мне здаецца, што сёння Маладому Фронту патрэбнае больш кансерватыўнае стаўленне да рэчаў. Але гэта толькі маё меркаванне, і канчатковы выбар зробяць актывісты арганізацыі. Сутычак ня будзе, але пэўны канфлікт інтарэсаў ёсць».

www.svaboda.org