Павел Усаў: Прывід камунізму збірае крывавае жніво

Якое найбольшае дасягненне камунізму ў СССР? Гэта майстэрства ілюзій і падману на такім узроўні, што ў гэтыя ілюзіі працягваюць верыць мільёны людзей, у тым ліку і на Захадзе, разважае ў сваім тэлеграм-канале палітолаг Павел Усаў

20181107_img_7045_logo_2.jpg

30 снежня 1922 года быў утвораны СССР, які павінен быў стаць асновай для сусветнай савецкай пралетарскай рэспублікі і прывесці чалавецтва да "раю" на зямлі.

Будаванне гэтага раю каштавала свету каля 100 мільёнаў чалавек — ахвяр камуністычных рэжымаў.

 Усцяж прывід камунізму збірае крывавае жніво ва Украіне, Беларусі, Кітаі, Паўночнай Карэі і Расіі.

Я шмат чытаў пра "будаўнікоў" камунізму.

З большага, усе яны хацелі жыць у буржуазным камфорце. Яны змагаліся з капіталізмам, але цягнулі з Захаду ўсе, што можна было сцягнуць.

Чаго мог дасягнуць камунізм у СССР — дык гэта майстэрства ілюзій і падману на такім узроўні, што ў гэтыя ілюзіі працягваюць верыць мільёны людзей, у тым ліку і на Захадзе.

У якасці падарунку прыхільнікам СССР прапаную гісторыю пра фантастычнае "савецкае" марозіва — "Эскімо", якое ў савецкія часы можна было пакаштаваць толькі ў Маскве, адстаяўшы доўгую чаргу. А таксама цудоўны "Пламбір" ды іншае.

Слова “пламбір” паходзіць ад французскага гораду Plombieres-les-Bains, дзе яшчэ ў 1815 годзе быў створаны рэцэпт "пламбірнага крэму", прыгатаванага з суцэльнага малака, вяршкоў з павялічанай колькасцю сметанковага масла і г.д.

У Расійскай імперыі марожанае па французскай рэцэптуры выраблялі да 1917 года. Пасля прыходу бальшавікоў да ўлады тэхналогіі вырабу гэтага "буржуазнага рэчыва" былі знішчаны.

І правільна, навошта ў раю марожанае?

У Савецкім Саюзе марожанае з’явілася толькі пасля 1936 года (!!!). У гэтым годзе сталінскі нарком прамысловасці Мікаян быў адпраўлены ў ЗША, адкуль і прывёз рэцэпты і тэхналогіі па вырабу марожанага "Эскімо".

Аказваецца, праклятыя і загніваючыя капіталісты пачалі прадукаваць "Eskimo Pie" ў прамысловых аб'емах яшчэ ў 1920 годзе.

Акрамя марожанага Мікаян прывёз у СССР тэхналогіі па вырабу хлеба і булак, каўбасы, сасісак, маянэзу, кансерваванага гарошку, (увага!) згушчонага малака і таматнага соку.

Канешне, за ўсе прысмакі капіталізму плаціць прыходзілася валютай, якую зараблялі праз экспрапрыяцыю (калектывізацыю) і продаж збожжа. Але што там жыцці мільёнаў, калі краіна пермогшага пралетарыяту ўрэшце змагла пакаштаваць марожанага!

 Нездарма ў той жа перыяд з’явілася фраза: "Спасибо товарищу Сталину, за наше счастливое детство", хаця правільна было б казаць, "Дзякуй прэзідэнту Рузвельту за прысмакі для савецкіх дзяцей".

Камунізм — гэта фенаменальн