Пракуратура Літвы: Беларусі інфармацыю аўтаматычна не перададуць
Просьба Беларусі аб прававой дапамозе ў сувязі з мерапрыемствамі, якія праходзiлi ў Віленскай мастацкай акадэміі, можа быць не задаволена, калі такую пазіцыю выкажуць іншыя літоўскія
ведамствы, паведаміла Генпракуратура Літвы.
Гэтую просьбу пракуратура правярае, яна была стандартнай, адпавядала ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да такіх просьбаў", - сказала BNS прэс-сакратар Генпракуратуры Рута Дырсене.
Яна сказала, што просьба была звязана з выпадкам магчымага махлярства і прадстаўлена ў снежні 2011 года.
Просьба Беларусі аб прававой дапамозе ў сувязі з мерапрыемствамі, якія праходзiлi ў Віленскай мастацкай акадэміі, можа быць не задаволена, калі такую пазіцыю выкажуць іншыя літоўскія
ведамствы, паведаміла Генпракуратура Літвы.
Гэтую просьбу пракуратура правярае, яна была стандартнай, адпавядала ўсім патрабаванням, што прад'яўляюцца да такіх просьбаў", - сказала BNS прэс-сакратар Генпракуратуры Рута Дырсене.
Яна сказала, што просьба была звязана з выпадкам магчымага махлярства і прадстаўлена ў снежні 2011 года.
"Інфармацыю збіраюць, але гэта не значыць, што яе аўтаматычна аддадуць. Калі высветліцца з іншых нашых ведамстваў, што такую інфармацыю нельга перадаваць, то яе не перададуць", -
сказала Дырсене.
Газета Lietuvos rytas ў пятніцу паведаміла, што па просьбе Беларусі праваахоўныя органы Літвы пачалі цікавіцца мерапрыемствамі, якія ў пазамінулым годзе прайшлі ў Віленскай мастацкай акадэміі. У іх
удзельнічала беларуская моладзь.
Па даручэнні Генпракуратуры работнікі Бюро крымінальнай паліцыі паведамілі рэктару акадэміі Аўдрусу Клімасу, што расследуецца крымінальная справа.
Як піша газета, літоўскія службовыя асобы спыталі ў рэктара Мастацкай акадэміі інфармацыю аб дэлегацыі Цэнтра маладзёжнай моды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая 19 чэрвеня - 3 ліпеня 2010 г.
удзельнічала ў міжнародным мерапрыемстве маладзёжнай творчасці "Млын моды ў Вільні».
У газеце гаворыцца, што атрыманы ліст збянтэжыў рэктара Віленскай мастацкай акадэміі Клімаса. Паводле яго слоў, такі запыт нагадвае пра даведку савецкіх часоў.
Lietuvos rytas сцвярджае, што, па неафіцыйных звестках, беларускі бок, хутчэй за ўсё, збірае інфармацыю пра кіраўніка дэлегацыі Сашу Варламава.
Пад яго кіраўніцтвам Цэнтр маладзёжнай моды ўжо 19 гадоў арганізоўвае ў Мінску фестывалі сучаснай моды, фатаграфіі і дызайну.
Сродкі на фестываль Варламаў атрымліваў ад прыватных спонсараў.
Хадайніцтвы Беларусі аб прававой дапамозе пасля гісторыі з Алесем Бяляцкім выклікаюць вялікія сумненні, і іх неабходна старанна правяраць, сцвярджае старшыня камітэта Сейма Літвы па замежных справах
Эмануэліс Зінгерыс пасля таго, як Беларусь зацікавілася мерапрыемствамі, якія прайшлі ў Віленскай мастацкай акадэміі.
Зінгерыс сцвярджае, што недастаткова звестак, на падставе чаго распачатая справа, таму цяжка ацаніць дзеянні праваахоўных органаў суседняй краіны.
"Замовы праваахоўных органаў Беларусі на тэрыторыі Літвы пасля вопыту апошняга часу выклікаюць вельмі вялікія сумневы. Пасля гісторыі з Бяляцкім хадайніцтвы Беларусі неабходна тройчы
правяраць, ці няма ў іх дадатковага адцення, дадатковай замовы, паколькі аб'ектыўнасць беларускіх праваахоўных органаў выклікае сумневы", - сказаў BNS Зінгерыс.
Зінгерыс падкрэсліў, што неабходна старанна ацаніць, ці не хаваюцца за хадайніцтвам аб прававой дапамозе палітычныя матывы, каб пазбегнуць памылак, зробленых пры прадастаўленні інфармацыі пра
праваабаронцу Бяляцкага, які быў асуджаны за ўтойванне падаткаў.
Паводле BNS (Літва)