Рыгор Астапеня: Частка беларусаў перастала ўспрымаць Беларусь сваёй краінай
У беларускім грамадстве пасля падзей 2020 года сфармаваліся дзве вялікія групы: прыхільнікаў пратэстаў і прыхільнікаў Лукашэнкі.
Раскол паміж імі стаў прадметам новага сацыялагічнага даследавання «Chatham House»: «Наколькі вялікая сацыяльная напружанасць у Беларусі?»
Прадстаўнік даследчай групы, дырэктар «Цэнтра новых ідэй» Рыгор Астапеня распавёў «Радыё Рацыя»:
— Гэты ўзровень сацыяльнай напружанасці быў зусім іншым. Беларусь — гэта краіна зараўнаванага ў асфальт гневу. Гэта паказвае, што зараз адбываецца ў Беларусі сярод прыхільнікаў пратэстаў: яны на самой справе адчуваюць сябе ў крайняй небяспецы, яны вельмі негатыўна ацэньваюць сённяшнюю дзяржаву. Мы бачым, што гэты раскол стаў значна большым у параўнанні з тым, што было раней. І гэта ж адбываецца з іншага боку: прыхільнікі Лукашэнкі становяцца больш радыкалізаванымі.
Паводле вынікаў даследавання, раскол у беларускім грамадстве павялічваецца, але абодва бакі сацыяльнага напружання аб’ядноўвае непрыманне ваеннай прысутнасці Расіі і нарастаючы недавер да дзяржаўных СМІ. Усяго 19% апытаных маюць давер да дзяржаўных медыя.
41% апытаных бачаць
эканамічную супрацу з Расіяй без палітычнага паглынання.
«Радыё Рацыя»