Сяргей Чалы: «Адбываецца перамога, таму што ніколі нічога не з'яўляецца марным»
Аналітык разважае пра гісторыю польскага антыкамуністычнага руху і дзеліцца адчуваннем, што перамога дэмакратычных сіл можа быць бліжэй, чым здаецца.
— Я сам яшчэ не магу сфармуляваць тое, што адбываецца і
чаму, — цытуе Сяргея Чалага «Салідарнасць» са спасылкай на эфір «Е*радыё». — Але ёсць людзі
метэаадчувальныя, а ёсць людзі — аналаг метэаадчувальных, толькі яны адчуваюць,
што ёсць дзвіжуха нейкая і ёсць магчымасць там паўдзельнічаць. І гэта для мяне
відавочна. Гэта дакладна гэтыя дні, калі памяняўся пах у паветры.
Бо калі б не перамога «Салідарнасці» над Саветамі,
яны {палякі} былі б намі. І кожны раз распавядалі б «Ды не, гэта
немагчыма, колькі можна, гэтыя паўстанні, нас жа толькі грамяць».
Больш за тое, я абсалютна перакананы, што да гэтай
канчатковай перамогі, дакладней, калі ў іх ужо ў паветры ёю запахла: пачатак
1980-х, гісторыя крэатыўных манстрацый і г.д... Такія рэчы нараджаюцца ад адчування
таго, што ў паветры памяняўся пах.
А да гэтага, упэўнены, там дакладна таксама былі людзі, якія
казалі «ну вось, нас некуды паклікалі, а ў выніку колькасьць палітвязьняў
павялічылася, усіх пабілі, навошта гэта трэба, трэба валіць».
Але ў рэшце рэшт адбываецца перамога, таму што ніколі нічога
не з'яўляецца марным.
І ўсе тыя, хто казалі «ды не, нічога не будзе», будуць
казаць «ну вось ж, мы ж набліжалі, калі б не мы, то нічога б не было, усё
было нездарма».
Фокус у тым, што апісанне гісторыі, наратыў, вельмі моцна
пачынае мяняцца ў залежнасці ад апошніх падзей. Гэта такі даволі цікавы
анекдот. У тым сэнсе, што гісторыя так жыве. Заўтра мяняюцца факты, якіх мы не
ведаем, і змяняецца гісторыя мінулага.