Старшыня Гродзенскага аблвыканкама адмаўляецца складаць дэпутацкія паўнамоцтвы
Насуперак закону, прызначаны кіраўніком Гарадзеншчыны Уладзімір Краўцоў не склаў свае дэпутацкія паўнамоцтвы. Ён працягвае працаваць і ў выканаўчай, і ў заканадаўчай уладзе, сцвярджае, што ў парламенце заробак не атрымлівае.
Губернатар Уладзімір Краўцоў
Уладзіміра Краўцова — старшыню Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы — адклікалі з парламента ў выканаўчую ўладу 14 лістапада 2013 года. Не склаў дэпутацкія паўнамоцтвы
таксама Аляксандр Зазуля, прызначаны кіраўніком Кобрынскага райвыканкаму.
Законам «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» рэгламентавана, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член Савета
Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, не мае права займацца ў працоўны час iншай аплатнай работай (дзейнасцю), выключэнне — выкладчыцкая, навуковая,
культурная, творчая дзейнасць, медыцынская практыка.
Калі жыхар Кобрына захоча папрасіць дапамогі ў свайго дэпутата ў сувязі з дзейнасцю (бяздзейнасцю) мясцовай улады, чым выклікана парушэнне ягоных правоў, па сутнасці, ён павінен звярнуцца да
аднаго і таго ж чалавека - старшыні райвыканкама і дэпутата ў адной асобе Аляксандра Зазулі.
Да таго ж, незразумела, як дэпутаты Краўцоў і Зазуля фізічна могуць сумяшчаць такую працу. Выбаршчыкі па Крычаўскай акрузе неаднаразова скардзіліся, што Уладзімір Краўцоў не выконвае свае абавязкі
як дэпутат - не прыязджае на тэрыторыю сваёй выбарчай акругі і не сустракаецца з выбаршчыкамі, пакідае без рэагавання іх запыты і скаргі.
У адказе за подпісам старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай адзначаецца, што згодна з ч.1 арт. 88 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адпаведнай выбарчай акрузе праводзяцца новыя выбары ў выпадку
датэрміновага спынення паўнамоцтваў дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Але ўжо дакладна вядома, што ў гэтым выпадку давыбары праводзіць не будуць. Паўнамоцтвы дэпутатаў Зазулі А.І. і Краўцова У.В. не
спынены.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч:
— Закон «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» прама ўказвае, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў, член
Савета Рэспублікі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы на прафесійнай аснове, не мае права займаць іншыя дзяржаўныя пасады. Дэпутаты палаты прадстаўнікоў апрыёры працуюць на прафесійнай аснове.
Законам адмыслова прадугледжана датэрміновае спыненне дэпутацкіх паўнамоцтваў, калі дэпутат новага склікання на працягу трох месяцаў не пагаджаецца перайсці на прафесійную працу ў Палату
прадстаўнікоў. Аднак ні дэпутаты, ні кіраўніцтва парламенту парушэння закону не бачаць.
www.t-styl.info