Студэнты на маршы (фотарэпартаж)

Сёння студэнты БДУ выйшлі на вуліцы каб выказаць свае меркаванне наконт увядзення платы за пераздачы.  



Неабходнасць гэтага новаўвядзення адміністрацыя БДУ тлумачыць спробай дысплінаваць недбайных студэнтаў. І спасылаецца на прыклад іншых вну, дзе грошы даўно бяруць і гэта ўсіх задавальняе.

 

Але студэнты з гэтым не пагадзіліся. Усімі сродкамі яны імкнуліся данесці свой голас да адміністрацыі: вымагалі перамоваў, збіралі подпісы, шукалі дыялога. А калі ўсе гэтыя высілкі не прынеслі вынікаў, абвясцілі збор на марш "Кахання і справядлівасці".  

 

studentiprotiv_1_of_1_15_logo.jpg

 

Адміністрацыя пачала ціск на студэнтаў. Тыя, хто засвяціўся ў сацыяльных сетках у якасці патэнцыйных удзельнікаў маршу, выклікаліся “на размову”: маўляў, за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве “затрыманне, КПЗ, адлічэнне, праграма Каліноўскага”. У адказ на рух #студэнтысупраць быў запушчаны контррух пад назвай #ячасткабду.  Яго сутнасць у тым, каб студэнты ставілі аватарку з адпаведным хэштэгам у сацыяльных сетках.

 

За дзень да марша студэнтаў на афіцыйным сайце БДУ з'явілася навіна пра тое, што рэктар БДУ ладзіць сустрэчу са студэнтамі, каб абмеркаваць важныя пытанні. На яе мог прыйсці любы жадаючы, калі ён быў студэнтам БДУ. Але ў дзень акцыі сустрэча адмянілася з-за "магчымых правакацый".

 

studentiprotiv_1_of_1_8_logo.jpg

 

Марш студэнтаў пачаўся з Міхайлаўскага сквера і скончыўся ля галоўнага ўваходу ў механіка-матэматычны корпус БДУ. Па ўсім маршруце ўдзельнікаў акцыі чакалі разнастайныя квэсты. Напрыклад, раптам высветлілася, што на тэрыторыю БДУ не пускаюць людзей без студквітка ці пасведчання супрацоўніка ўстановы. Пры гэтым людзі ў цывільным за плотам традыцыйна здымалі ўсіх на відэакамеру. Калі калона спынялася, то людзі ў форме  на каго-небудзь складалі пратакол.  


studentiprotiv_1_of_1_3_logo.jpg

studentiprotiv_1_of_1_9_logo.jpg

 Міліцыянер, які запісваў дадзеныя назіральнікаў

 

studentiprotiv_1_of_1_14_logo.jpg


"Пабочным асобам уваход забаронены" 

 

Наступны ўваход пачалі зачыняць акурат перад носам калоны. Пры гэтым адзін з тых, хто зачыняў, з крыкам “Чаго вы тут мяне здымаеце?!” моцна ўдарыў па камеры журналіста БелаПАН Васілія Сямашкі. Ледзь не пачалася бойка.

 

UPD: Вядомы блогер Антон Матолька напісаў у сваім Facebook, што гэты чалавек -- прарэктар БДУ па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Рагавіцкі У.В.

 

studentiprotiv_1_of_1_16_logo.jpg

 

studentiprotiv_1_of_1_17_logo.jpg

 

Калі калона дайшла да галоўнага ўваходу, удзельнікі маршу пачалі скандаваць "Рэктар выходзь!". Яны расклалі дыван перад уваходам і выклікалі "Рэктарат на дыван!". А міліцыянеры хадзілі і збіралі дадзеныя ўдзельнікаў.

 

studentiprotiv_1_of_1_38_logo.jpg

 

studentiprotiv_1_of_1_43_logo.jpg

Тыя, хто засталіся  ўбаку
 

 

studentiprotiv_1_of_1_47_logo.jpg

Гэтага хлопца да ўдзельнікаў акцыі залічылі з-за наяўнасці б-ч-б стужкі. А дадзеныя для пратаколу запісалі не па пашпарту, а са словаў. 

 

studentiprotiv_1_of_1_55_logo.jpg

Моладзь па максімуму займае маршрутку, каб не дазволіць сесці ў яе міліцыянтам ды ціхарам. 

 

Марш скончыўся без затрыманняў. Студэнтам пакуль не ўдалося паказаць, што яны ўяўляюць з сябе сілу, з якой трэба лічыцца.

 

Адразу было зразумела, што прыслухоўвацца да студэнцкай думкі бдушнае начальства не збіраецца, і на дыялог ісці таксама не хоча.

 

Чым адкажа адміністрацыя БДУ? Што будзе зараз: адлічаць дзясятак тых, хто свяціўся найбольш актыўна? Ці зробіць выгляд, што нічога не было?

 

studentiprotiv_1_of_1_10_logo.jpg

 

Сітуацыю ўскладняе яшчэ тое, што, мяркуючы па каментарах у сацыяльных сетках, грамадская думка не на баку студэнтаў. Маўляў, вучыцца трэба. А калі гультай ды лайдак, дык плаці за пераздачы. Яна, грамадская думка, у нас увогуле дзіўная. Абвясцілі пра падатак з беспрацоўных -- пачаліся галасы, так і трэба гэтым дармаедам.

 

Пачалі ціснуць іпэшнікаў — усё верна, так ім, крывасосам.

 

Нават калі пачаліся размовы пра скарачэнне дэкрэтнага водпуску — і тут знайшліся тыя, хто падтрымаў і пагадзіўся: няма чаго дома сядзець, працаваць трэба.

 

Што ўжо казаць пра студэнтаў!

 

Але насамрэч справа ўжо не ў тым: плаціць ці не грошы за пераздачы. Студэнтам выразна далі паняць, што іх меркаване нікога не хвалюе. Але ці не ўзнікне ў студэнтаў тады пытанне: калі дзяржаве/адміністрацыі не патрэбны іх розум, то навошта розумам такая дзяржава/адміністрацыя?