Трагедыя пад Смаленскам: кропка яшчэ не пастаўлена

10 гадоў таму, 10 красавіка 2010 года, адбылася найбуйнейшая авіякатастрофа, у якой загінулі першыя асобы Польшчы.

ІТАР-ТАСС / Максім Шэметаў

ІТАР-ТАСС / Максім Шэметаў

Роўна 10 гадоў таму прэзідэнцкі авіялайнер Ту-154М ВПС Польшчы выконваў рэйс Варшава-Смаленск, але пры заходзе на пасадку на аэрадроме «Смаленск-Паўночны» ва ўмовах моцнага туману сутыкнуўся з дрэвамі, кульнуўся, паваліўся на зямлю і цалкам разваліўся. Усе 96 чалавек на борце — 88 пасажыраў і 8 членаў экіпажа загінулі; сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя Качыньская, а таксама вядомыя польскія палітыкі, амаль усе вышэйшыя ваенныя камандныя і грамадскія і рэлігійныя дзеячы. Яны ляцелі ў Расію на жалобныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 70-годдзя катынскіх расстрэлаў.

katastrofa_pad_smalenskam_dzijana_seradzjuk__5__logo.jpg

Тая самая бяроза, у якую ўрэзаўся самалёт, 2017 год. Фота Дзіяны Серадзюк
У той жа дзень тагачасны прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў распарадзіўся стварыць урадавую камісію на чале са старшынёй урада Уладзімірам Пуціным, якая займалася расследаваннем усіх абставінаў катастрофы. У сваю чаргу міністр юстыцыі Польшчы Кшыштаф Квяткоўскі паведаміў, што Польшча правядзе ўласнае незалежнае расследаванне.

Тая самая бяроза, у якую ўрэзаўся самалёт, 2017 год. Фота Дзіяны Серадзюк

Тая самая бяроза, у якую ўрэзаўся самалёт, 2017 год. Фота Дзіяны Серадзюк

Паводле справаздачы, агучанай Міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам 12 студзеня 2011 года, прычынамі катастрофы сталі памылковыя дзеянні экіпажа.
У дакладзе гаворыцца, што падчас зніжэння самалёта на падлёце да Смаленска дыспетчар паведаміў пілотам аб тым, што над горадам туман і бачнасць абмежаваная 400 метрамі. Аб дрэннай бачнасці экіпаж неаднаразова інфармавалі і пілоты іншага польскага самалёта, ЯК-40, які прыляцеў з Варшавы раней. Апошняе папярэджанне ад іх — пра тое, што бачнасць пагоршылася да 200 метраў, — паступіла за чатыры хвіліны да крушэння.
У такіх умовах пасадзіць самалёт было немагчыма. Асабліва ўлічваючы, што смаленскі аэрадром «Паўночны» не быў абсталяваны сучаснай навігацыйнай сістэмай, якая дазваляе саджаць машыны ва ўмовах дрэннай бачнасці. Тым не менш экіпаж Ту-154 папрасіў дазволу здзейсніць «пробную» пасадку.
За 18 секунд да крушэння ў кабіне спрацавала сістэма папярэджання аб сутыкненні TAWS, аднак пілоты ўжо не паспелі зрэагаваць: самалёт быў занадта блізка да зямлі. У выніку машына левым крылом зачапіла вялікую бярозу, перавярнулася ўверх шасі і ўпала. Пры падзенні абломкі самалёта разляцеліся ў розныя бакі, устанавіў МАК.

Пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх. Фота Дзіяны Серадзюк

Пахаванне Леха і Марыі Качыньскіх. Фота Дзіяны Серадзюк

Да падобных высноў прыйшла і польская камісія на чале з тагачасным міністрам унутраных спраў Ежы Мілерам, якая праводзіла ўласнае расследаванне катастрофы. Камісія ўстанавіла, што да катастрофы прывялі адразу некалькі фактараў: памылкі пілотаў, несвоечасовыя каманды расійскіх дыспетчараў, дрэнная аснашчанасць прымаючага аэрапорта.

Замак Вавель у Кракаве, дзе пахаваныя Лех і Марыя Качыньскія. Фота Дзіяны Серадзюк

Замак Вавель у Кракаве, дзе пахаваныя Лех і Марыя Качыньскія. Фота Дзіяны Серадзюк

Аднак брат загінулага прэзідэнта Яраслаў Качыньскі адразу ж рэзка выступіў з аспрэчаннем высноваў дакладу экспертаў міжнароднага камітэта, назваўшы іх «бяздоказнымі».
Па словах прызначанага тады міністрам абароны Польшчы Антонія Мачарэвіча, у ходзе расследавання, праведзенага камісіяй на чале з Мілерам, былі схаваныя факты, якія паказваюць на «адказнасць Расіі».

Беларуская нацыянальная выправа ў Катынь, 2017 год.  Фота Дзіяны Серадзюк

Беларуская нацыянальная выправа ў Катынь, 2017 год. Фота Дзіяны Серадзюк


У выніку ў лютым 2016 года Варшава аднавіла расследаванне. Яго ўдзельнікі прыйшлі да высновы, што самалёт быў разбураны яшчэ ў небе, у выніку некалькіх выбухаў на борце. У чэрвені 2018 года польская камісія абвясціла аб выяўленні слядоў выбухоўкі на абломках самалёта. Сцвярджалася, што кампаненты выбуховых рэчываў таксама знайшлі на целе адной з ахвяр. У той жа час даследаванні не паказалі наяўнасці падобных злучэнняў у глебе на месцы авіякатастрофы.

Беларуская нацыянальная выправа ў Катынь, 2017 год.  Фота Дзіяны Серадзюк

Беларуская нацыянальная выправа ў Катынь, 2017 год. Фота Дзіяны Серадзюк

На дадзены момант расследаванне крушэння прэзідэнцкага Ту-154 лічыцца незавершаным з-за таго, што расійскі бок утрымлівае частка абломкаў самалёта, «чорныя скрыні» з запісамі, а таксама іншыя доказы.
Сёння Міністэрства замежных спраў Польшчы накіравала амбасадзе РФ у Варшаве дыпламатычную ноту, у якой заклікае расійскі бок неадкладна вярнуць уласнасць Польшчы — абломкі самалёта Ту-154М. Яны дагэтуль застаюцца на тэрыторыі аэрадрома «Смаленск-Паўночны».