У Нарачы ўшануюць памяць жонкі польскага прэзідэнта Леха Качынскага Марыі, якая была ахрышчана ў мясцовым касцёле
22 жніўня ў касцёле святога Андрэя, апостала, у Нарачы з удзелам арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адбудзецца адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў памяць жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага Марыі, якая была тут ахрышчана і загінула разам са сваім мужам у авіякатастрофе пад Смаленскам. Пра гэта паведамляе catholic.by.