Польшча. Неўзабаве эксгумацыя прэзідэнцкай пары?

Пра тое, што эксгумацыя  прэзідэнцкай пары адбудзецца неўзабаве, сведчыць таксама ліст, які атрымаў пробашч катэдры на Вавелі ксёндз Здзіслаў Сахацкі.

Труны Леха і Марыі Качыньскіх у катэдры на Вавелі. Фота prezydent.pl

Труны Леха і Марыі Качыньскіх у катэдры на Вавелі. Фота prezydent.pl


«Я атрымаў з пракуратуры ліст з просьбай дапамагчы падчас працы пракурораў на месцы пахавання Леха і Марыі Качыньскіх і вызначыць святароў, якія будуць прысутнічаць падчас прац», — распавёў Здзіслаў Сахацкі.

Ён не сказаў, калі плануецца эксгумацыя. Святары будуць прысутныя, паколькі ўсё будзе адбывацца на тэрыторыі катэдры.

Пракуратура не каментуе гэтую інфармацыю.

RMF FM інфармуе, што эксгумацыя прэзідэнцкай пары пройдзе 14 лістапада. Пасля астанкі ў суправаджэнні паліцыі будуць перавезеныя на судмэдэкспэртызу ў Ягелонскі ўніверсітэт.

У другой палове лістапада павінны быць праведзены прынамсі яшчэ чатыры эксгумацыі: у Варшаве і Любліне. Спасылаючыся на інфармацыю ад следчых, RMF FM паведамляе, што «правядзенне ўсіх 83 эксгумацый адбудзецца да канца года».

www.radyjo.net