У лістападзе польскія музеі можна будзе наведаць бясплатна
Чатыры вядомыя польскія музеі, былыя каралеўскія рэзідэнцыі, можна будзе наведаць бясплатна.

Варшава. Лазенкі. Фота kolllak.livejournal.com
У лістападзе чатыры вядомыя польскія музэі, былыя каралеўскія рэзідэнцыі, можна будзе наведаць бясплатна.
Акцыя адбываецца пяты раз і ахоплівае кракаўскі замак «Вавель», варшаўскі Каралеўскі замак, варшаўскія Каралеўскія лазенкі ды сталічны Вілянаўскі палац.
Арганізатары акцыі спадзяюцца на ажыятаж сярод аматараў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. Для прыкладу, у 2012 годзе, калі мерапрыемства прайшло ўпершыню, у ім прыняло ўдзел каля 1 мільёна чалавек, у тым ліку больш за 52 тысяч школьнікаў.
www.radyjo.net