Хату выбітнага беларускага пісьменніка пусцілі на дровы

Сёлета ў Рагачове праходзіў Дзень беларускага пісьменства. Але і гэтая падзея не стала нагодай, каб аднавіць хату Міхася Лынькова ў Старым Сяле.

snimok_1.jpg


Ля чыгункі стаяла хата, у якой нарадзіўся Міхась Лынькоў — аўтар папулярнага ў дзяцей апавядання «Міколка-паравоз». Але без мясцовага жыхара гэтага месца не знойдзеш.


«Тут стаяў дом, я яго яшчэ помню — добры вясковы дом. Участак быў абгароджаны. Я не ведаю, хто загадаў усё гэта знішчыць. Але знішчылі спачатку дом, а пасля калодзеж», — кажа Аляксандр Содзікаў, тутэйшы жыхар.


Чаму разбурылі хату?


Высветлілася, што хату народнага пісьменніка, аўтара славутага «Міколкі-паравоза» знішчылі камунальныя службы. Хата пайшла на дровы. Што стала прычынаю?

«Прэзідэнт сказаў, каб ацяплялі жыллё, палілі ў печах дровамі. Вось таму ўсе старыя дамы, што стаялі ў Старым Сяле, у тым ліку Лыньковых, згарэлі ў кацельных», — дадаў Аляксандр Содзікаў.

Як распавялі мясцовыя жыхары, хата Лынькова была на балансе магілёўскай чыгункі. На ёй нават вісела шыльда ў гонар пісьменніка. Але ў адзін дзень яго не стала — і гэта, на жаль, не адзіны прыклад такога стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны ў краіне.

https://www.youtube.com/embed/Ef0_hO2Ld4s"; frameborder="0" allowfullscreen>


Закапалі ўсю памяць пра Міхася Лынькова


«Я лічу, што з гэтай хаты можна было зрабіць музей Міхася Лынькова. Хата была трывалая», — мяркуе Наталля Уласава, настаўніца матэматыкі.

У старасельскай школе хочуць стварыць мемарыяльны музей Лынькова. Але ці не запозна схамянуліся?


Няма ж нічога, ні мэблі… Зусім мала матэрыялаў


Але захавалася яшчэ старая школа, у якой вучыўся Лынькоў. Цяпер яна належыць жыхарцы Рагачова Даніце Галомзік, якая калісьці працавала ў Старым Сяле. Гэтая жанчына гатова перадаць будынак пад музей. Вось і ўсё, што сведчыць пра Лынькова ў ягонай роднай вёсцы. Усё менш застаецца тут людзей, якія могуць паказаць мясціны, звязаныя з жыццём класіка нашай літаратуры.

5015446290_0.jpg



Сёлета ў Рагачове праходзіў Дзень беларускага пісьменства. Але і гэтая падзея не стала нагодай, каб аднавіць хату Міхася Лынькова ў Старым Сяле. Магчыма, наступнае пакаленне вяскоўцаў ужо не пакажа мясцін, дзе жыў класік.



Максім Кот, «Белсат»