Паляк у сярэднім штомесяц выдаткоўвае на прадукты 62 еўра

Агулам на харчаванне жыхар Польшчы выдаткоўвае 24% сваіх штомесячных выдаткаў.

Фота Narodowy Bank Polski

Фота Narodowy Bank Polski


Жыхар Польшчы ў сярэднім штомесяц выдаткоўвае на прадукты харчавання 268 злотых (62 еўра). Дадзеныя ахопліваюць перыяд ад ліпеня 2015 года да чэрвеня 2016 года.

Выдаткі на харчаванне павялічыліся на 2,8% у параўнанні з папярэднім аналагічным перыядам, паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Агулам на харчаванне паляк выдаткоўвае 24% сваіх штомесячных выдаткаў. У сярэднім штомесячныя выдаткі жыхара Польшчы складаюць 1109 злотых (256 еўра), паведамляе www.radyjo.net

Між тым, сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у Рэспубліцы Беларусь, паводле Белдзяржстарха, ў параўнанні з Польшчай глядзіцца быццам бы някепска. Аднак, напрыклад, у семей з дзецьмі ці пенсіянераў сярэднія выдаткі будуць выглядаць не так аптымістычна.

zarobak_1.jpg