1 лістапада ў Польшчы не працуюць гандлёвыя цэнтры

1 лістапада ў Польшчы могуць ажыццяўляць продаж выключна малыя крамы, дзе за прылаўкам стаіць сам уладальнік.

Фота: flickr/Anthony Albright

Фота: flickr/Anthony Albright


Дзень Усіх святых, 1 лістапада, з’яўляецца ў Польшчы адным з 13 святаў цягам году, калі забараняецца праца гандлёвых цэнтраў, дзе работнікі працуюць паводле дамовы аб працы, — нагадвае галоўны іспектар працы краіны Раман Гедройць.

1 лістапада могуць працаваць малыя крамы, дзе за прылаўкам стаіць сам уладальнік, або асоба, нанятая адмыслова дзеля працы ў гэты дзень.

Гедройць пацвердзіў, што на дзень Усіх святых Інспекцыя працы вырашыла не праводзіць масавай праверкі крамаў, так як гэта адбывалася 15 жніўня на свята Небаўзяцця Прасвятой Багародзіцы.

Раман Гедройць распавёў:

— 1 лістапада мы не праводзім масавых праверак, але кантралюем выбарачна. Калі да нас паступае інфармацыя аб парушэнні забароны гандлю, то мы рэагуем. Аднак масавых праверак не праводзім.

Галоўны інспектар працы зазначае, што 1 лістапада няма забароны на працу бараў, рэстаранаў, заправачных станцый, аптэк і кветкавых крамаў.

www.radyjo.net