Польшча. Гісторыю перапішуць?

Лібералы Польшчы не знаходзяць сабе месца. На іх думку, кіруючыя краінай кансерватары маюць намер запусціць працэс перапісу сучаснай гісторыі Польшчы.



walesa_65.jpg

Лех Валенса. Фота www.peoples.ru

У новай трактоўцы акцэнт будзе зроблены на тым, што Лех Валенса мог быць агентам спецслужбаў. Таму ў новай гістарыяграфіі прапануецца ролю галоўнага разбуральніка камунізму надаць Леху Качыньскаму, былому прэзідэнту Польшчы, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам у 2012 годзе.

Як вядома, Качыньскі таксама быў адным з лідараў «Салідарнасці». Падставай для версіі пра тое, што ўлада рыхтуе рэвізію гісторыю, стала інтэрв’ю намесніка міністра культуры, у якім ён у тым ліку выдаў наступны пасаж: «Лех Качынскі да канца застаўся верным ідэалам «Салідарнасці», у той час як Валенса яе прынцыпам здрадзіў». Чыноўнік таксама дадаў, што «Валенса перайшоў на цёмны бок сілы».

Між тым, міма спекуляцый наконт новай рэдакцыі падручнікаў гісторыі не прайшлі аматары жартаў. Адно з сатырычных інтэрнэт-выданняў Польшчы прапанавала дэпутатам Сейма адабраць у Леха Валенсы яго прозвішча «Валенса» і афіцыйна надаць яго Леху Качыньскаму.

Паводле польскай прэсы