Пяць год таму пад Смаленскам разбіўся самалёт прэзідэнта Польшчы Леха Качынскага

Палякі ўшаноўваюць памяць ахвяр смаленскай катастрофы. Урачыстасці, прысвечаныя смаленскай катастрофе, адбываюцца ў Расіі на месцы трагедыі, а таксама ў Польшчы.



10 красавіка 2010 года самалёт Ту-154М з польскай дэлегацыяй, якая накіроўвалася на ўрачыстасці з нагоды гадавіны катынскага злачынства, разбіўся пад Смаленскам. Загінула 96 асобаў, у тым ліку прэзідэнт Лех Качынскі, яго жонка Марыя і шмат высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў і вайскоўцаў.

У Варшаве мерапрыемствы пачаліся сёння а 8.25 хвілінай цішыні і малітвай каля помніка Ахвярам авіякатастрофы пад Смаленскам на Вайсковых мігілках Pawązki. Там быў прачытаны спіс ахвяр і быў зроблены ганаровы залп. У гадзіну катастрофы — а 8.41 — былі ўскладзеныя кветкі ля помніка ў гонар ахвяр.

У жалобных мерапрыемствах eдзельнічаюць сем’і ахвяр катастрофы, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і самакіравання. Прысутныя прэзідэнт Браніслаў Камароўскі, прэм’ер-міністр Эва Копач, міністры, дэпутаты, мэр Варшавы Ганна Гранкевіч-Вальц.

Загінулых дэпутатаў ушанавалі сёння і ў Сейме польскія парламентарыі. У сеймавай капліцы адбылася святая імша.

Дачка Леха і Марыі Качынскіх Марта ўсклала раніцай кветкі ў склепе ў Вавельскім замку ў Кракаве, дзе пахаваныя яе бацькі.

На месца трагедыі ў Смаленск сёння адправілася польская дэлегацыя на чале з кіраўніком канцэлярыі прэм’ера Яцэкам Ціхоцкім і міністрам культуры Малгажатай Аміляноўскай. Яны возьмуць удзел у мерапрыемствах на тэрыторыі лётнічша ў Смаленску і на Польскіх ваенных могілках у Катыні.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: