Тры гады таму адбылася смаленская катастрофа
Сёння ў Польшчы ўшаноўваюць памяць ахвяраў смаленскай авіякатастрофы. У катастрофе загінула 96 чалавек, сярод якіх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі.
17 красавіка 2010, Варшава. Развітанне з ахвярамі катастрофы.
10 красавіка 2010 года, а 8.41 польскага часу, пад Смаленскам разбіўся самалёт ТУ-154М, якім польская дэлегацыя ляцела на ўрачыстасці ў Катынь з нагоды 70-ай гадавіны забойства польскіх афіцэраў савецкім НКУС.
У катастрофе, якая адбылася непадалёк ад аэрадрому Смаленск—Паўночны загінулі 88 пасажыраў (плюс восем чалавека экіпажу), якія ляцелі на ўгодкі катынскай трагедыі, сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі й яго жонка Марыя.
Мерапрыемствы з нагоды трэцяй гадавіны смаленскай катастрофы праходзяць сёння ва ўсёй краіне.
16 красавіка 2010, знічы каля Прэзідэнцкага палацу.
18 красавіка, 2010. Жалобная працэсія ў Кракаве развітваецца з прэзідэнтам Качыньскім і першай лэдзі.
Першыя труны з целамі ахвяр катастрофы пыляцелі на радзіму.
Месца катастрофы сёння.