У Беларусі знайшлі месца, дзе стаяў родны дом Марыі Качыньскай
Марыя Качыньская нарадзілася ў вёсцы Махава каля Нарачы. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Матэвуш Адамскі.
Падрабязнасці “Польскаму радыё” распавёў дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Матэвуш Адамскі.
Паблізу беларускага мястэчка Нарач польскі дыпламат разам з беларускімі
калегамі знайшлі месца, дзе стаяў дом, у якім нарадзілася першая лэдзі Польшчы,
святой памяці Марыя Качыньская.
21 жніўня споўнілася 75-я гадавіна з дня нараджэння жонкі прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага.
Марыя Качыньска нарадзілася ў вёсцы Махава. Месца, дзе стаяў дом, знайшоў дырэктар Польскага інстытуту ў Менску Матэвуш Адамскі.
У гэтым пытанні дапамог беларускі журналіст, які працуе зараз у Польшчы для газеты "Rzeczpospolita", Руслан Шошын. Ён сам паходзіць з Мядзеля. І ён падказаў, што на месцы ёсць людзі, якія могуць дапамагчы знайсці дом лесніка Мацкевіча.
"Дзякуючы Руслану Шошыну я звязаўся з мясцовымі краязнаўцамі і ў выніку некалькіх паездак мы знайшлі гэтае месца ў лесе", — распавёў “Польскаму радыё” Матэвуш Адамскі.
Застаўся толькі падмурак
"Дому няма. Мы шукалі дом лесніка, пабудаваны да Другой сусветнай вайны непадалёк ад дарогі Кабыльнік—Мядзель. Зараз там стаіць ветлячэбніца. У пэўным радыусе ад гэтага месца мы змаглі знайсці рэшткі таго, што засталося з дому Мацкевічаў, — склеп, падмурак і часткова сходы ў галоўны ўваход да дому і бакавыя".
Усталяваць памятны знак не плануюць
"Гэтае месца зараз даволі дзікае, сярод лесу, таму я не бачу такой магчымасці, каб усталёўваць нейкі памятны знак ці шыльду. Мы ўпэўненыя, што лепш усталяваць памятную шыльду ў касцёле ў Кабыльніку, сёння гэта Нарач, дзе была ахрышчаная Марыя Мацкевіч–Качыньска. Гэта годнае месца, каб увекавечыць памяць жонкі прэзідэнта Леха Качыньскага".
Вызначыць, дзе знаходзіўся дом лесніка Мацкевіча ў Махаве, дапамагаў прадпрымальнік Зміцер Вінаградаў, польскія картографы і ксёндз з польскага Сопату.
Падрыхтавала Яланта Смялоўская, www.radyjo.net
Фота прадастаўленыя Матэвушам Адамскім