Існаванне «Белсата» ізноў пад пагрозай
Старшыня ўправы Польскага тэлебачання Яцэк Курскі напісаў Міністэрству замежных спраў, што будзе вымушаны ліквідаваць тэлеканал «Белсат», калі ведамства не адновіць яго падтрымку.
![Фота: Polska Agencja Prasowa Фота: Polska Agencja Prasowa](/img/v1/images/10387410_minister_spraw_zagranicznych_witold_900_553.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота: Polska Agencja Prasowa
Як піша штодзённік “Dziennik. Gazeta Prawna”, Курскі ў сваім лісце да міністра Вітальда Вашчыкоўскага сцвярджае, што хоць і бачыць патрэбу ў існаванні тэлеканала для Беларусі, польскае тэлебачанне не можа самастойна яго фінансаваць. І без падтрымкі міністэрства яно будзе вымушана адмовіцца ад “Белсата”.
«Гэта не ўльтыматум, а спроба выратаваць гэты тэлеканал», — адзначае старшыня ўправы Польскага тэлебачання.
Супраца МЗС з дзяржаўным тэлебачаннем пры стварэнні “Белсата” набліжаецца да завяршэння. Міністэрства адмаўляецца ад дамовы з 2007 года.
Рашэнне пачне дзейнічаць ўжо сёлета 31 снежня, а гэта абазначае, што з 2018 года фінансаваць “Белсат” будзе абавязанае Польскае дзяржаўнае тэлебачанне.