У Варшаве з'явіцца помнік ахвярам авіякатастрофы ў Катыні: у выглядзе трапа
Помнік загінуўшаму прэзідэнту Качыньскаму ды іншым ахвярам «Смаленскай трагедыі» мае з'явіцца на плошчы Пілсудскага ў Варшаве, піша Gazeta Wyborcza.
Гэта мае быць гранітны манумент, які нагадвае трап самалёта. Ягоны аўтар — Ежы Каліна, пераможца адмыслова зладжанага конкурсу на праект скульптурнага ўшанавання трагедыі.
Нагадаем, што ў 2010-м, праз 70 год пасля растрэлаў у Катыні польскіх авіцэраў, амаль тут жа адбылася жудасная авіякатастрофа, у якой загінула 96 прадстаўнікоў польскага боку, якія ляцелі на ўшанаванне памяці растраляных. Сярод іх былі першыя асобы дзяржавы, у тым ліку, прэзідэнт Лех Качыньскі.