Помнікі ахвярам смаленскай авіякатастрофы з’явяцца ў Варшаве

Два помнікі з’явяцца непадалёк ад галоўнай турыстычнай вуліцы Кракаўскае прадмеце.

Вуліца Міхала Такажэўскага-Карашэвіча, на восі якой з’явіцца помнік прэзідэнту Леху Качыньскаму. Фота: srodmiescie.warszawa.pl

Вуліца Міхала Такажэўскага-Карашэвіча, на восі якой з’явіцца помнік прэзідэнту Леху Качыньскаму. Фота: srodmiescie.warszawa.pl

У цэнтры Варшавы з’явяцца помнік прэзідэнту Леху Качыньскаму, якія загінуў у красавіку 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам, а таксама помнік усім 96 ахвярам авіякатастрофы. Пра гэта ў інтэрв'ю “Польскаму радыё” паведаміў намеснік міністра культуры Яраслаў Сэлін. Польскі ўрад абвясціў конкурс на найлепшы праект помнікаў. Вынікі яго будуць аб’яўленыя ў кастрычніку гэтага года.

Помнік Леху Качыньскаму з’явіцца непадалёк ад плошчы Пілсудскага — месца, дзе адбываюцца вайсковыя парады ды іншыя дзяржаўныя ўрачыстасці. У некалькіх дзясятках метраў ад яго, на скрыжаванні галоўнай турыстычнай вуліцы Кракаўскае прадмесце (Krakowskie Przedmieście) і Карова (Karowa), з’явіцца помнік ахвярам смаленскай авіякатастрофы.

Дыскусія наконт таго, дзе і ў якой форме павінна быць ушанаваная памяць ахвяраў авіякатастрофы, ідзе ў Польшчы ўжо некалькі гадоў. Частка сем’яў ахвяраў прапанавала, каб помнік быў пастаўлены непасрэдна перад прэзідэнцкім палацам у Варшаве. Дазволу на гэта не далі гарадскія ўлады і службы па ахове помнікаў гісторыі, заяўляючы, што перад палацам XVII стагоддзя проста няма месца для новага помніка.

 www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: