Тры чацвёртыя палякаў не жадаюць прымаць уцекачоў з Блізкага Усходу
Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, найчасцей выступаюць маладыя і найбольш рэлігійныя людзі.
74% палякаў выступаюць супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў з краінаў Блізкага Усходу й Афрыкі. 22% падтрымліваюць ідэю прымаць бежанцаў, а 5% не маюць меркавання на гэты конт. Такія дадзеныя апублікавала польскае дзяржаўнае сацыялагічнае агенцтва CBOS.
Часцей за прыняццё ўцекачоў з Блізкага Усходу выступаюць жыхары вялікіх гарадоў, людзі з вышэйшай адукацыяй і высокімі заробкамі. Супраць таго, каб Польшча прымала бежанцаў, выступаюць, як правіла, самыя маладыя ўдзельнікі апытання (ва ўзросьце 18-24 гадоў), а таксама людзі, якія рэгулярна ходзяць у царкву (раз на тыдзень альбо часцей).
Больш сімпатыі палякі выказваюць да мігрантаў і магчымых уцекачоў з ахопленых канфліктам рэгіёнаў Украіны. Да ідэі даць прытулак уцекачам з Данбасу прыхільна ставяцца 55% рэспандэнтаў. Супраць — 40%.
Паводле беларускай службы Польскага радыё