Галоўны рэдактар «Новага Часу»
Аксана Колб распавяла, што ідэя прэміі паўстала з ініцыятывы
Ірыны Віданавай — дачкі Аляксея Караля. Ён заўсёды хацеў бачыць больш маладых людзей у рэдакцыі, больш тэкстаў маладых аўтараў у газеце.
Аксана Колб
Матэрыялы ацэньваліся ў трох намінацыях:
• найлепшы грамадска-палітычны матэрыял
• найлепшы сацыяльна-эканамічны матэрыял
• найлепшы культурна-гістарычны матэрыял.
«Цяжка паверыць, што два гады таму менавіта ў бацькаў Дзень народзінаў мы даведаліся, што дыягназ лятальны. Так атрымалася, што прачытала гэты ліст я, але, апрануўшы ўсмешку і сукенку, я пайшла віншаваць яго са святам, каб нічога не выдавала, што чакае наперадзе. Мы памятаем, што ён цудоўна выглядаў і не збіраўся нікуды сыходзіць. І ўвесь гэты час у нас у сям'і ёсць адчуванне, што ён побач», — сказала Ірына Віданава падчас цырымоніі ўзнагароджвання.
Пераможцамі вызначаныя:
1-я намінацыя: «Грамадска-палітычны матэрыял»
Алесь Кіркевіч, артыкул пра справу мытніка-патрыёта Юркойця
"Справа «касінера ў пагонах», альбо Як знішчаюць патрыётаў".
«Грамадска-палітычны жанр быў найбольш любімы ў бацькі і гэта найбольш складаны жанр. Я цяпер у яго архівах, запісах знаходжу нататкі да некаторых артыкулаў, бачна, што ён выношваў іх гадамі», — адзначыла Віданава, уручаючы дыплом пераможцу Кіркевічу.
Алесь Кіркевіч
Мікалай Дзядок, з тэкстам
«"Дармаедскія" пратэсты і перспектыва Майдану».
Дыплом атрымлівала мама Мікалая Дзядка
2-я намінацыя: «сацыяльна-эканамічны матэрыял»
Вікторыя Чаплева, тэкст
«Нібыта і не было гэтай катастрофы…».
«Я вельмі шчаслівая, што атрымала гэтую прэмію, што супрацоўнічаю з «Новым Часам», і што прыйшла ў газету, калі працаваў Аляксей Сцяпанавіч. Я прыйшла ў газету, калі рабіла першыя крокі ў журналістыцы, і ён мяне скіраваў, паказаў што ёсць журналістыкай», — сказала Вікторыя Чаплева, прымаючы дыплом пераможцы конкурсу.
3-я намінацыя: «культурна-гістарычны матэрыял»
Алена Ляшкевіч з тэкстам
«Засцянковая Атлантыда Фларыяна Чарнышэвіча».
Дзіяна Пінчук, тэкст
«"Вогненная вёска" Алеся Адамовіча».
Найлепшы матэрыял па выніках галасавання чытачоў
Па выніках галасавання чытачоў найлепшымі матэрыяламі прызнаныя:
Барыс Пятровіч (Сачанка)
«Мы думаем, што ў наступным годзе ў прэміі з'явіцца чацвёртая намінацыя «За літаратурна-крытычны матэрыял». Такім чынам мы зможам падтрымаць нашых маладых аўтараў», — абвесціў старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
Барыс Пятровіч.
Рэпартаж падрыхтаваны прэс-службай ГА «БАЖ»