У Мінску не хапае медработнікаў

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама апублікаваў статыстыку занятасці насельніцтва за студзень—лістапад 2021 года. З ліку спецыялістаў у Мінску найбольш запатрабаваныя медыцынскія работнікі, інжынерныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры.
Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

На 1 снежня 2021 года наймальнікамі ў сталічную службу занятасці насельніцтва заяўлена 24,8 тысячы вакансій, з іх 15,7 тысячы вакансій — для рабочых (63,3 працэнта).

У попыце на працоўныя кадры пераважаюць прафесіі будаўнічага профілю (муляр, маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, мантажнік будаўнічых канструкцый, слесар-сантэхнік, сталяр, электрагазазваршчык), гандлю і грамадскага харчавання (кантралёр-касір, афіцыянт, повар, прадавец), транспарт сферы (кіроўца аўтамабіля, тралейбуса, пагрузчыка), прамысловасці (слесар механазборачных работ, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр) і інш.

З ліку спецыялістаў найбольш запатрабаваны: медыцынскія работнікі (медыцынская сястра, урач, памочнік урача, правізар, рэнтгеналабарант, фельчар), інжынерныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры (артыст, бібліятэкар, выхавальнік, метадыст, памочнік выхавальніка, выкладчык, настаўнік), адміністратары, бухгалтары, менеджары, электрамеханікі, кіраўнікі арганізацый і іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах.

Так, у Мінску не хапае амаль 1000 медсясцёр, 835 дактароў, больш за 140 фельчараў, больш за 90 памочнікаў урача.

Апроч таго ў сталіцы вольныя 232 вакансіі выхавацеля, 122 вакансіі памочніка выхавацеля, 115 вакансій настаўніка.

Таксама ў Мінску свабодныя працоўныя месцы для больш як 780 інжынераў.

Разам з тым, па звестках Камітэта, у сталіцы ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя не перавышае 0,1 працэнта ад колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва. На 01.12.2021 на ўліку ў службе занятасці насельніцтва было 788 чалавек, у тым ліку 602 беспрацоўныя.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: