У Царкве просяць не падмяняць пакаянне вадохрышчанскімі купаннямі

«Традыцыя купання ў палонцы першапачаткова не звязаная з хрысціянскім святам Вадохрышча», — заявіў кіраўнік інфармацыйнага аддзела Санкт-Пецярбурскай епархіі протаіерэй Аляксандр Сарокін. 



mg_6290.jpg

Сэнс свята Хрышчэння раскрываецца ў царкве на набажэнстве.

«Што тычыцца царкоўнай ацэнкі гэтага звычаю, ён ставіцца хутчэй у перыферыйнай вобласці па адносінах да Царквы. Ні ў якім разе яго нельга лічыць заменай сапраўднага рэлігійнага або пакаяннага пачуцця. Тут гэта шмат у чым носіць характар падмены. Але раз ужо практыка распаўсюдзілася, трэба трымаць яе ў рамках — як царкоўнай традыцыі, так і правілаў бяспекі», — сказаў святар на прэс-канфэрэнцыі ў «Інтэрфаксе».

Паводле яго слоў, прыняцце святой вады, як і абмыванне, нясе духоўны, сімвалічны сэнс, і, з пункту гледжання Царквы, «ніякай розніцы паміж купаннем у палонцы і пітвом святой вады ў храме няма».

«Сэнс таго, што мы перажываем у свята Хрышчэння, раскрываецца ў царкве на набажэнстве. Каб гэты сэнс адчуць, зусім не абавязкова апускацца ў халодную палонку. Зразумела, што людзі шукаюць вострых адчуванняў, і гэта імкненне неяк злучылася з жаданнем духоўнага абнаўлення. Але гэта абнаўленне дасягаецца не шляхам знешніх стрэсаў, а шляхам больш цяжкай і доўгай працы. Так ужо атрымалася, што гэты зімовы звычай прывязалі да свята Хрышчэння проста таму, што гэта свята зімовае, вось і ўсё», — дадаў айцец Аляксандр.

Ён падкрэсліў, што з пункту гледжання Праваслаўнай царквы, на Вадохрышча не адбываецца ніякіх фізічных змяненняў у структуры вады, а «асвячаецца ўся існасць».

«Цэнтральным царкоўным дзействам з'яўляецца богаслужэнне ў храме, асвячэнне вады. Набраўшы святой вады, прыйсці і акрапіць сваё жыллё або месца працы — гэта сапраўдны царкоўны звычай», — адзначыў протаіерэй.

www.radyjo.net