У самаабвешчанага прэм'ера Крыма знайшлі крымінальнае мінулае

Паводле дэпутата "Бацькаўшчыны" Андрэя Сенчанкі, Сяргей Аксёнаў 20 гадоў таму займаўся махлярствам.



doc6e7ceutyeeh1g0lrblu9_800_480.jpg

Сяргей Аксёнаў
Кааператыў «Элада» і ТАА «Астэр ікс» - гэта два месцы працы, якія значацца ў афіцыйнай біяграфіі Сяргея Аксёнава ў 90-я гады. Палітычныя апаненты новага крымскага прэм'ера, зрэшты, упэўненыя, што яго інтарэсы не абмяжоўваліся толькі прадпрымальніцкай дзейнасцю. Так, дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Сенчанка сцвярджае, што яшчэ 20 гадоў назад кіраўнік крымскай рады міністраў зарабляў шантажом і махлярствам. Падобныя сведчанні ў інтэрв'ю часопісу Time прыводзіць адзін з самых бачных крымскіх бізнесоўцаў 90-х Анатоль Лось. Па яго словах, Сяргей Аксёнаў уваходзіў у АЗГ «Сэйлем» - адну з самых буйных і багатых злачынных груп паўвострава. «Аксёнаў быў у іх адным з галоўных, зборшчыкам. У яго была каманда з 10 чалавек, якія хадзілі і збіралі грошы», - расказвае Лось. У кожнага чальца банды была свая мянушка. Будучага прэм'ера Крыма, па словах прадпрымальніка, звалі Гоблінам.
Варта адзначыць, што здагадкі пра сумнеўнае мінулае Аксёнава выказваліся ўжо некалькі гадоў таму: тады ён быў абраны першым замам кіраўніка «Рускай злучыны Крыма». А намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Крыма Міхал Бахараў, які раней займаў гэту пасаду, зусім пакінуў грамадскую арганізацыю і публічна заявіў пра сувязі суперніка з крыміналам. Пры гэтым Бахараў спасылаўся на вытрымкі з матэрыялаў мясцовага УБАЗа. Аксёнаў абвінавачанні аспрэчыў і ў адказ звярнуўся ў суд. У выніку Апеляцыйны суд рэспублікі вынес рашэнне на карысць Бахарава, палічыўшы, што Сяргей Аксёнаў не змог давесці сваю невінаватасць. Нямала пытанняў у апанентаў новай крымскай улады і да старшыні Вярхоўнай Рады рэспублікі Уладзіміра Канстанцінава. Доўгі час ён быў афіцыйным кіраўніком кампаніі «Кансоль», якая займалася будаваннем жытла ў Адэсе і на ўзбярэжжы Крыма.
На сайце фірмы ў матэрыяле ад 2010 года, апублікаваным пасля абрання прадпрымальніка на пост кіраўніка крымскай Вярхоўнай Рады, гаворыцца: «Бізнес і дзяржаўнае кіраванне – зусім розныя сферы, і далёка не заўсёды паспяховы прадпрымальнік апынаецца гэтакім жа эфектыўным на дзяржслужбе». Аднак, у паспяховасць будаўнічай кампаніі вераць далёка не ўсё. Прыкладам, у Радыкальнай партыі Украіны дзейнасць фірмы проста завуць афёрай, а Канстанцінава негалосным кіраўніком нячыстай на руку кампаніі. «Сотні ашуканых фундатараў будаўнічай кампаніі «Кансоль ЛТД» аддалі апошнія зберажэнні, каб атрымаць кватэру», - гаворыцца ў заяве партыі.
Дадамо, што на форумах, прысвечаных недабудаваным кампаніяй «Кансоль» аб'ектам, гаворыцца пра прыкладна 40 кінутых дамоў.
Паводле "Эхо Москвы"