У Віцебску знясуць былы будынак каталіцкай капліцы XIX стагоддзя

Віцебскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб зносе двухпавярховага цаглянага будынка №25/4 па вуліцы Урыцкага (знаходзіцца ў батанічным садзе), які, хутчэй за ўсё, з’яўляецца капліцай 1859 года, што належала віцебскаму памешчыку Сцяпану Восіпавічу Дуніну-Слепсцю, з надбудаваным другім паверхам.



kaplica_slepsciowa_01_600x400.jpg

Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ужо абвясціў тэндар на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на знос коштам 22 мільёны рублёў. У дакументах закупкі ўказаны 1939 год пабудовы будынка, але, верагодна, гэта год перабудовы альбо рамонту.

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_d9ecd2ea816483b8b794b4975bbdebf4.jpeg

Як навакольныя жыхары, так і супрацоўнікі батанічнага сада, з якімі ўдалося пагаварыць, ведаюць, што там была “ці то капліца, ці то царква”. Згодна кнігі “Странички изъ недавней старины города Витебска”, выдадзенай Мікалаем Нікіфароўскім у 1899 годзе, “богач-хлебосол” Сцяпан Восіпавіч Дунін-Слепсць, які валодаў садам пасля першага ўладальніка Івана Іванавіча Вярэб’ева, пабудаваў “в тиши сада” для сябе араторыюм, дзе “проводил молитвенные часы” (ст. 105).

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_a9aca87dc10d4353338095724205826a.jpeg

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_c897bb9fe7a1f493cd8cfe24dddf1a83.jpeg

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_a7e48d6a52dd204386ff1de82bf1cca0.jpeg

Згодна “Памятной книжке Витебской губернии” 1861 года калежскі асэсар Сцяпан Восіпавіч Дунін-Слепсць у Віцебску займаў пасаду папячыцеля богаўгодных устаноў, быў кавалерам ордэна св. Уладзіміра IV ступені і меў знак адзнакі за 15 гадоў бездакорнай службы (ст. 17). Таксама пры яго доме быў казённы ўзорны пансіён высакародных дзяўчат Крузе.

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_7b9d8238d5b102a935a44ae74dcba033.jpeg

Сам араторыюм згадваецца ў “Памятной книжке Витебской губернии” 1865 года, дзе адзначаецца год пабудовы і тое, што “храм этот выстроен без всякой нужды” (ст. 198). У кнізе наступнага года дадаюцца звесткі пра пераносны алтар храма.

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_7518da3888de0d7c8109c52d1846525e.jpeg

Выяву гэтага будынка можна знайсці на ілюстрацыі Уладзіслава Баярскага “Kościołe katolickie w Witebsku”, апублікаванай у 1873 годзе ў часопісе “Kłosy”, а затым у 1884 годзе ў часопісе “Tygodnik Powszechny”. На жаль, на ілюстрацыі паблытаная нумарацыя малюнкаў, будынак адразу ж пазнаецца па вельмі спецыфічнай форме стрэльчатых вокнаў, якія захаваліся да сёння. Подпіс (пазначаны №10 замест №6), кажа, што гэта капліца паноў Слепсцяў.

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_0163ec718dde9fb1212dcb06889cbe02.jpeg

Вокны з аркамі на былым фасадзе таксама супадаюць з існуючымі. Пазней, праўда, дзверы, якія былі паміж імі, часткова замуравалі і зрабілі трэцяе вакно, што заўважна і па кладцы. А вось на другім паверсе вокны маюць простую прамакутную форму. Скляпенні ў будынку маюць цагляныя зводы. На ілюстрацыі Баярскага капліца намаляваная ў атачэнні дрэваў, што таксама кажа за тое, што гэта араторыюм Дуніна-Слепсця ў яго садзе.

news.vitebsk.cc__wp_content_uplo_8b47cf95c0e8fd4bc57417979d8f26af.jpeg

Такім чынам, у Віцебску будзе знішчаны адзін з нямногіх ацалелых архітэктурных помнікаў XIX стагоддзя. На жаль, будынак не ўнесены ні ў якія ахоўныя спісы. Ён досыць даўно занядбаны і зарос плюшчом. Як быў храм “выстроен без всякой нужды” для расійскай імперскай адміністрацыі, так, пэўна, няма ў ім патрэбы і для сучаснай беларускай улады.

news.vitebsk.cc