Прыбярэм смецце па конкурсе!

З верасня па снежань Таварыства “Зялёная сетка” на форуме сайту “Глобус Беларусі” ладзіць конкурс “Чыста адметнасці” з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да стану выбітных аб’ектаў і мясцінаў і прылеглых да іх тэрыторый.
 



smieccie1.jpg

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, хто вандруе па Беларусі.
 

Каб прыняць удзел, неабходна быць зарэгістраваным на форуме. Падчас вандровак па Беларусі ўдзельнікі мусяць аглядаць стан выбітных аб’ектаў з пункту гледжаньня чысціні: наяўнасць / адсутнасць смецця; стан прылеглай тэрыторыі і агароджы; наяўнасць / адсутнасць звалак; месцаў для збору смецця.
 

Пры выяўленні бытавога смецця, неабходна сабраць яго ў прывезеныя з сабой пакеты для смецця і выкінуць у бліжэйшы знойдзены смеццезборнік (пажадана выбраць кантэйнэры для паасобнага збору смецця і пасартаваць яго). Працэс прыборкі, утылізацыі і стан аб’екту “да” і “пасля” прыборкі, а таксама сабранае і утылізаванае смецце мусяць быць зафіксаваныя на фотаздымках.
 

Вынікі працы афармляюцца ў выглядзе асобнага паведамлення ў тэме “Чыста адметнасьці” з пазнакай населенага пункту і назвы выбітнага аб’екту, суправаджаюцца адпаведнымі фотаздымкамі (не больш за 6) і, пры неабходнасці, тлумачальным тэкстам. Пры наяўнасці ахоўнай шыльды можа разьмяшчацца яе фотаздымак.
 
Па выніках конкурсу пераможцы атрымаюць прызы.
 
Апошні тэрмін падачы заявак: 5 снежня 2015 г.