Упершыню ў Беларусі праходзіць выстава «Скарбы Гімалаяў»
Унікальныя прадметы будыйскага мастацтва і культуры Гімалайскага рэгіёну дэманструюць ў Мінску. За 10 год вандроўкі па рэгіёнам Расіі выставу наведалі больш за 75 тысячаў чалавек.
23 лютага выставу адкрылі майстры гукавога масажу на старадаўніх тыбецкіх чашах, мінчане Юрый і Алена Трыбулёвы. Юры і Алена прадставілі рэдкую калекцыю спяваючых тыбецкіх чашаў, у якую таксама ўваходзяць талеркі з будысцкіх храмаў і іншыя рэдкія прылады паходжання з краін Гімалайскага рэгіёну: Тыбету, Непала, Бутану, Кітая, Індыі, Манголіі. Кожны інструмент іх калекцыі — гэта жывы носьбіт культурнай традыцыі, які да таго ж мае высокі грашовы кошт у Еўропе.
Адбыўся паказ фільма «Гісторыя будызму», прысвечанага ламе лініі Карма Кагью Ханне Ніда. Дакументальны фільм уяўляе сабой першую частку трылогіі пра гісторыю
будызму, створаную да 190-годдзя Інстытута ўсходазнаўства Расійскай Акадэміі аавук. У фільме сабраныя інтэрв'ю шырока вядомых прадстаўнікоў будызму ў сучасным свеце: Яго Святасць Далай-лама
XIV, Гьялва Кармапа XVII, Сакья Трызін, Намхай Норбу Рынпочэ, Лама Оле і Ханна Ніда, Чокі ані Рынпочэ і іншых прадстаўнікоў рэлігійнай традыцыі.
Юры і Алена трыбулёвы, музыканты ігры на сьпяваючых тыбецкіх чашах
З лекцыяй пра традыцыйны будыйскі жывапіс выступіла масквічка Заліна Тагузаева. Мастачка ўнікальнай тэхнікі тыбецкага жывапісу напрамку Карма Гадры і майстар роспісу будыйскіх статуй прачытала лекцыю
па гісторыі, стылях і сімволіцы ў рэлігійнай традыцыі Гімалайскага рэгіёну. Жадаючыя таксама наведалі семінар мастачкі па маляванню васьмі будыйскіх знакаў дабрабыту, які адбыўся ў нядзелю, 24
лютага.
Выстава праводзіцца пад эгідай Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Культурная спадчына Гімалаяў» і працягнецца да 1 сакавіка 2013 года па адрасе: г. Мінск, вул.
Даўгабродская, 24 (будынак ДК МТЗ, рок-бар «Крылы»). Час працы выставы: 11.00–22.00. Кожную гадзіну працы выставы, пачынаючы з 11:00, праводзіцца экскурсія. У 11:30 і далей
кожную гадзіну — паказ фільма «Гісторыя будызму. Частка 1. Падарожжа, напоўненае глыбокім сэнсам». Экскурсія і кінасеанс ўваходзяць у кошт квітка — 30000
рублёў.