«За гэты час ён бы прыняў 300 пацыентаў» Унікальныя дактары зараз за кратамі

Калегі асуджаных на суткі лекараў расказалі TUT.BY, як працуюць без іх.

Анколаг-хірург Юрый Івашкевіч на фота — трэці злева. Фота: телеграм-канал " белыя халаты»

Анколаг-хірург Юрый Івашкевіч на фота — трэці злева. Фота: телеграм-канал " белыя халаты»


Зараз больш за 20 урачоў адбываюць суткі ў ізалятарах. Падчас працэсаў гучала: "гэтага лекара замяніць няма кім", "ён высакакласны спецыяліст", але на рашэнне суддзяў гэта не ўплывала. Медыкам давалі максімальнае пакаранне па 23.34 КаАП-ад 12 да 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Незаменны вядучы навуковы супрацоўнік РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава Аляксандр Мініч за ўдзел у акцыі салідарнасці ад суддзі Анастасіі Ачалавай атрымаў 13 сутак.
— Хто-небудзь ўмее яшчэ рабіць такія аперацыі? — пыталася суддзя ў сведкі, загадчыка лабараторыі РНПЦ
— На такім узроўні, як ён (Мініч) гэта робіць, не, — адказваў Аляксандр Ралевіч.
— Ну, а ў прынцыпе?
— Гэта як вышэйшая і аматарская ліга. У прынцыпе, можна, але ўзровень будзе не той, — такі дыялог адбыўся ў судзе Маскоўскага раёна 9 лістапада.
Пакуль Аляксандр Мініч чакаў суда на Акрэсціна, ягоны сябар і калега, старшы навуковы супрацоўнік РНПЦ ім. Аляксандрава, кандыдат медыцынскіх навук Андрэй Плятнёў быў упэўнены: медыкаў адпусцяць. Але выйшла інакш.
— З Аляксандрам Мінічам мы ўдзельнічалі не ў адным міжнародным праекце, рабілі многія канферэнцыі ў Беларусі. Ён у медыцыне, як Алена Леўчанка ў баскетболе. Мініч — твар Беларусі сярод уролагаў міжнароднага класа, член Еўрапейскай асацыяцыі ўролагаў. У 2017-2018 гадах мы арганізоўвалі анкауралагічную канферэнцыю пад эгідай Нацыянальнага інстытута рака ЗША (NCI), тады ўдзел прынялі больш за 20 краін, выступілі каля 500 спікераў. У 2018 годзе ў нашай краіне праходзіла Еўраазіяцкая канферэнцыя па скрынінгу раку. Гэта проста залімітавыя праекты, такі масток паміж Беларуссю і міжнароднымі арганізацыямі. Мініч сапраўды выдатны спецыяліст і цудоўны хірург. Праходзіў навучанне ў Ізраілі, Германіі, Грузіі, Расіі. Акрамя гэтага Аляксандр Анатольевіч навучае спецыялістаў на месцы, — распавядае TUT.BY Андрэй Плятнёў.

vrach_aleksandr_minich.jpg

Лекара Аляксандра Мініча калегі лічаць унікальным спецыялістам. Фота з асабістага архіва
Плятнёў адзначае: Мініч пяць гадоў ездзіў па замежным клінікам, каб еўрапейскі вопыт прымяніць пры рэканструкцыі онкаўралагічнага аддзялення. У гэтым праекце ён удзельнічаў ад пачатку і да канца. Плятнёў згаджаецца на размову з журналістам, каб паказаць, хто цяпер апынуўся на Акрэсціна: "высокакваліфікаваныя супрацоўнікі, вядучыя кандыдаты навук".
— Аляксандр Мініч свабодна гаворыць на чатырох мовах, — дадае суразмоўца. — Мяне трасе ад гэтай сітуацыі чацвёрты дзень, нашых супрацоўнікаў павінны перавесці ў Жодзіна, там, кажуць, лепш сядзець. Гэта абсурд, абмяркоўваць, дзе лекарам лепш адбываць пакаранне: на Акрэсціна або ў Жодзіне. Людзі выйшлі выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, права ім гарантаванае Канстытуцыяй, яны ж не бегалі з баявымі рагаткамі. Гэта доктара, інтэлігенцыя.
Падчас працэсу Аляксандр Мініч распавядаў: у дзень суда ў яго была запланаваная аперацыя.
— Звычайна ў тыдзень у нас праходзіць шэсць-восем аперацый. Большая частка з іх — на нырках, яе выдаленне або частковае выдаленне, — кажа загадчык лабараторыі анкауралагічных паталогій РНПЦ імя Аляксандрава Аляксандр Ралевіч. — Чым нам важны Аляксандр Анатольевіч? Тым, што робіць лапараскапічныя рэзекцыі пры складана размешчаных пухлінах.
З 15 сутак арышту лекара 10 прыпадаюць на працоўныя дні. Выходзіць, ён мог бы правесці 12-16 аперацый за той час, пакуль будзе знаходзіцца ў ізалятары.

«Няма прыёму, доктар на сутках»

Цяпер за кратамі адбываюць суткі больш за 20 лекараў, пяцёра з іх супрацоўнікі РНПЦ АМР імя Аляксандрава: Аляксандр Мініч, урач-рэнтгенолаг Ігар Гоцін, урач-анколаг-хірург Юрый Івашкевіч, урач-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Валерый Жгіроўскі, біёлаг Аксана Кавалёва.
— Сёння Юрый Марыяновіч Івашкевіч павінен быў прымаць пацыентаў, але прыёму няма, доктар на сутках. Замяніць яго не атрымалася, толькі ў нашым аддзяленні чатыры лекары хварэюць на ковід. Вядома, пацыентаў спрабуюць накіраваць па іншых кабінетах, адпаведна, нагрузка ў іншых лекараў становіцца больш, — распавядае TUT.BY навуковы супрацоўнік РНПЦ Дзмітрый Мікуліч. — Штодня на прыём да Юрыя Марыяновіча запісана ў сярэднім 25 чалавек, напрыклад, у панядзелак — 26 пацыентаў, у аўторак — 23.

Юрый Івашкевіч зрабіў кар'еру ў фармакалагічным бізнэсе, але вярнуўся ў бальніцу. Фота з асабістага архіва

Юрый Івашкевіч зрабіў кар'еру ў фармакалагічным бізнэсе, але вярнуўся ў бальніцу. Фота з асабістага архіва


За акцыю салідарнасці Юрый Івашкевіч атрымаў 12 сутак, з іх 8 — гэта працоўныя дні. Атрымліваецца, 200 пацыентаў не змогуць патрапіць на прыём да доктара.
— Гэтыя дні ён павінен быў прымаць, рабіць біяпсіі, УГД пад кантролем. Запіс распісаны да Новага года, — дадае Дзмітрый Мікуліч.
Медыкі тлумачаць: калі няма аднаго з супрацоўнікаў, загадчыку даводзіцца здымаць лекара з аддзялення, і ўжо там узрастае нагрузка, а гэты лекар мог пайсці ў аперацыйную. Тады падключаюць інтэрнаў.
— Мы два дні стаялі каля Акрэсціна, чакалі Юрыя Марыяновіча, — Мікуліч рашэнне суда аб арышце даведаўся ўжо на працы. — У Юрыя Марыяновіча стаж больш за 30 гадоў, доўгі час ён займаўся паталогіяй шчытападобнай залозы, працаваў у Менскім гарадскім клінічным дыспансеры. Потым так склалася, сышоў у фармакалагічны бізнес, дамогся там вышынь, але вярнуўся. Гэта чалавек які адбыўся, які перад сабой увесь час ставіць новыя мэты і задачы, ездзіў на стажыроўку ў Японію, дасканала ведае ангельскую. Разумееце, у яго было выдатнае жыццё, мог бы не вяртацца ў бальніцу, але ў яго цяга дапамагаць людзям, таму пакінуў кіруючую пасаду ў фармакалагічнай кампаніі і зноў стаў звычайным лекарам. Крыўдна, што так выйшла з чалавекам, якому не ўсё роўна.

"Гэтага лекара ставяць на найбольш сур'ёзныя і складаныя хірургічныя ўмяшанні»


На сутках цяпер і лекар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Валерый Жгіроўскі, у РНПЦ працуе яго жонка Ірына Міхайлаўна, таксама анэстэзіёлаг.
— У дзень у нас праходзіць блізу 100 аперацый, людзі патрэбныя і калі хтосьці выпадае, то аднаму лекару даводзіцца «паралеліць» на некалькі сталоў, або здымаюць лекара з рэанімацыі, значыць на яго і больш нагрузка кладзецца. Гэта пэўныя рызыкі для лекараў, пацыентаў. Вядома, нельга сказаць, што ў РНПЦ поўны завал, але выпадзенне людзей непажадана, — тлумачыць нюансы працы лекараў у РНПЦ лекар-анестэзіёлаг-рэаніматолаг Ігар Харэвіч.
Як кажа медык, часам аперацыі ідуць па 8-10 гадзін.
— Што тычыцца Жгіроўскага, гэта чалавек з вялікім вопытам, валодае амаль усімі відамі анестэзіі. Як правіла, яго ставяць на найбольш сур'ёзныя і складаныя хірургічныя ўмяшанні. Ён можа працаваць на аперацыі на лёгкіх, на грудной клетцы, на страваводзе, — пералічвае Ігар Харэвіч.
Калегі Валерыя Жгіроўскага распавядаюць: у яго стаж больш за 40 гадоў, праходзіў навучанне ў Японіі, як і іншыя затрыманыя лекары, свабодна гаворыць па-ангельску. Любіць падарожнічаць на машыне, глядзець біятлон, гонкі, більярд.
— Гэта чалавек высока інтэлекту, начытаны і добра разбіраецца ў палітыцы, музыцы, мастацтве. Вельмі падобны на прадстаўнікоў старой інтэлігенцыі, якая замест знешніх атрыбутаў выбірае духоўную ежу. Ён заўсёды абярэ добрую кнігу, добры спектакль ці добры фільм, — дадае яго калега.
За кратамі цяпер і ўрач-рэнтгенолаг Сяргей Гоцін. У панядзелак ён павінен быў сысці ў адпачынак, але бліжэйшыя 15 дзён правядзе ў ізалятары. Яго калега палічыў, колькі б пацыентаў прыняў Гоцін, калі б не рашэнне суда аб арышце.
— За 10 працаўных дзэн мог бы апісаць 250-300 чалавек. У нашым адзяленні асабістага запісу няма, усё працуе ад пачатку працоўнага дня і да апошняга пацыента, колькасць пацыентаў лімітуецца толькі часам працы тамографаў, — распавядае калега Гоціна лекар-рэнтгенолаг Іван Віктар.
Кажа, апошнія рашэнні суда ў медыкаў выклікалі здзіўленне і злосць.
— Не зразумела, чым абгрунтоўвала сваё рашэнне суддзя, даючы Гоціну, які першы раз трапляе па гэтым артыкуле і да гэтага не меў іншых праблем з законам, максімальная магчымае пакаранне. Тое ж самае тычыцца і іншых дактараў, — здзіўляецца доктар. — З РНПЦ у суботу было затрамана 10 чалавек. Трох пасля складання пратаколаў адпусцілі да суда (іх пакуль не было), двух затрамалі і ў панядзелак далі штраф 30 базавых. Пяцёра пасля суда ў пастарунку.
Сярод тых, хто адбывае пакаранне ў 12 сутак, біёлаг Аксана Кавалёва. Працуе ў малекулярнай лабараторыі і выконвае даследаванне, якое дазваляе ў чалавека вызначыць тып лимфомы, злаякасная пухліна ці не. А яшчэ ў абавязках Аксаны — прымаць і рэгістраваць матэрыялы для дыягностыкі COVID-19. Пакуль біёлаг на Акрэсціна, яе працу размеркавалі паміж сабой калегі.
На сутках зараз не толькі супрацоўнікі РНПЦ анкалогіі, але таксама РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Мінскага гарадскога анкадыспансера, 3-й бальніцы, РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, супрацоўнікі Мінскай хуткай, прыватных медцэнтраў.
Лекары РНПЦ ОМР ім. М. М. Аляксандрава распавялі , што напісалі хадайніцтва ў падтрымку сваіх калегаў, пад ім падпісаліся больш за 500 чалавек.
TUT.BY папрасіў Камітэт аховы здароўя Менгарвыканкама пракаментаваць сітуацыю, якая склалася, там журналіста перанакіравалі ў прэс-службу Міністэрства аховы здароўя. Мы пацікавіліся: ці будзе ведамства хадайнічаць аб вызваленні лекараў, ці звярталіся іншыя медыкі ў Мінздраў за падтрымкай. Адказ пакуль не атрыманы.