За просьбу выдаць гуманітарную візу ў Польшчу аршанцу пагражалі артыкулам за «здраду радзіме»
Аршанскі актывіст Сяргей Мярненка вымушаны быў тэрмінова пакінуць Беларусь праз тое, што спецслужбы атрымалі доступ да інфармацыі з памяшкання Візавага цэнтру Рэспублікі Польша ў Магілёве і палохалі яго крымінальным артыкулам.
![Сяргей Мярненка. Фота з сацыяльных сетак Сяргей Мярненка. Фота з сацыяльных сетак](/img/v1/images/mernenka_01.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сяргей Мярненка. Фота з сацыяльных сетак
Улетку 2020 года назіральніка за выбарамі прэзідэнта Беларусі Сяргея Мярненку затрымлівалі некалькі разоў, тройчы яго каралі адміністрацыйным арыштам, цягалі на допыты, расшуквалі па сваяках і знаёмых. А некалькі тыдняў таму запрасілі сведкам па крымінальнай справе яго сябра па пратэсным артыкуле.
Адчуўшы, што дабром гэта не скончыцца і для яго самога, Сяргей Мярненка звярнуўся ў Візавы цэнтр Польшы ў Магілёве. Аднак праз некаторы час Сяргея выклікалі ў Аршанскі ГАУС і паказалі раздрукоўку яго ліста, верагодна, з камеры відэаназірання. Ліст ён пісаў у польскую амбасаду з аргументацыяй просьбы выдаць яму гуманітарную тэрміновую візу.
![mernenka_02.jpg mernenka_02.jpg](/img/v1/images/mernenka_02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі актывіста, што гэты зварот можа стаць падставай для арыкула «Здрада радзіме» (арт. 356 КК РБ).
Пасля таго, як сілавікі прыехалі па месцы жыхарства маці і зрабілі грунтоўны ператрус, актывіст пакінуў Беларусь.
Самога Мярненку здымалі на камеру, пагражалі дубінкай і кастэтам, казалі, што гэта яго чакае, калі ён адмовіцца распавядаць пра ліст на відэакамеру.
Цяпер Сяргей Мярненка знаходзіцца ў бяспецы.
spring96.org