Жыццё, як яно ёсць
«Не лезь папярод бацькі ў пекла!» — папярэджваюць сваіх нашчадкаў добрыя людзі. Па-першае, бацька зойме ля вогнішча добрае месца. Па-другое, ранавата туды лезці.
Але ж знойдуцца людзі, якія абавязкова гэта зробяць.
Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Акрамя таго, ён не спяшаецца ўводзіць у Беларусі расійскі рубель як адзіную з Расійскай Федэрацыяй валюту. Але ж за яго гэта
ўжо зрабілі. І не адзін чалавек.
«Не лезь папярод бацькі ў пекла!» — папярэджваюць сваіх нашчадкаў добрыя людзі. Па-першае, бацька зойме ля вогнішча добрае месца. Па-другое, ранавата туды лезці.
Але ж знойдуцца людзі, якія абавязкова гэта зробяць.
Аляксандр Лукашэнка не спяшаецца прызнаваць Паўднёвую Асецію і Абхазію. Акрамя таго, ён не спяшаецца ўводзіць у Беларусі расійскі рубель як адзіную з Расійскай Федэрацыяй валюту. Але ж за яго гэта
ўжо зрабілі. І не адзін чалавек.
Пашыраны Вышэйшы савет Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) зацвердзіў праграму патэнцыяльнага кандыдата ў прэзідэнты ад партыі Сяргея Гайдукевіча. Вышэйшы савет ЛДП аднагалосна прыняў рашэнне пра
ўключэнне ў праграму патэнцыяльнага кандыдата ў прэзідэнты ад партыі пытанняў прызнання Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і пераход Беларусі на расійскі рубель. «Гэта рашэнне прынялі 26 членаў
Вышэйшага савета партыі, а таксама кіраўнікі абласных арганізацый», — сказаў Гайдукевіч.
Нягледзячы на тое, што выбары прэзідэнта Беларусі могуць адбыцца ў канцы 2010 — пачатку 2011 года, і іх дакладная дата дагэтуль не вызначана, спадар Гайдукевіч хоча паспець першым са сваёй
праграмай. Але ягоны імідж моцна папсуе іншае здарэнне.
Дэпутат Мінскага гарадскога савета, намеснік старшыні ЛДП Уладзімір Карунас затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару. Пра гэта стала вядома са словаў старшага памочніка пракурора Мінска Сяргея
Балашова, які паведаміў, што Карунас быў затрыманы 9 ліпеня. У дачыненні да дэпутата гарсавета распачата справа па частцы 2 артыкула 430 КК («атрыманне хабару»). Следства вядзе
следчы па найважнейшых справах гарадской пракуратуры. Карунас узяты пад варту і змешчаны ў следчы ізалятар № 1 па вуліцы Валадарскага ў Мінску.
У ЛДП падпалкоўнік запасу Карунас не толькі з’яўляецца намеснікам старшыні партыі, але і ўзначальвае мінскую гарадскую партыйную арганізацыю. Лідэр ЛДП Гайдукевіч не ведае падрабязнасцей
затрымання свайго намесніка. «Інтэрнэт-выданні пішуць пра хабар, аднак мы не ведаем, каму ён мог даваць гэты хабар. Цяпер мы спрабуем праясніць гэтую сітуацыю. Мне вядома толькі тое, што
апошнія два месяцы яго рэгулярна выклікалі ў Камітэт дзяржбяспекі, куды ён з’яўляўся па першым патрабаванні», — паведаміў Гайдукевіч.
У Мінгарсавеце 54-гадовы Карунас займае пасаду намесніка старшыні камісіі па будаўніцтве, жыллёвай гаспадарцы, землекарыстанні і экалогіі.
Больш за тое, Гайдукевіч чамусьці лічыць, што затрыманне ягонага паплечніка з падазрэннем на хабар дасць яму дадатковыя шанцы на прэзідэнцкіх выбарах! «Ды вы што?! У нас амаль няма
партыйцаў, якія б не сядзелі. Нешта і СМІ маўчаць пра Карунаса, не паказваюць па тэлебачанні. Калі пачнуць паказваць, то мне гэта ўздыме рэйтынг разоў у 20!» — гаворыць
Гайдукевіч.
Што тут казаць? «Каму вайна, а каму і кароўка дойна». Чалавек сядзіць у турме, ніхто не ведае, за што, а Гайдукевічу — рэйтынг на выбарах.
У выходныя адсвяткаваў юбілей Аляксандр Лукашэнка. 10 ліпеня споўнілася 15 гадоў прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі. У гэты дзень у 1994 годзе ён атрымаў пераканаўчую перамогу на першых выбарах
прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнцкая форма праўлення была прадугледжана новай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якую Вярхоўны Савет прыняў 15 сакавіка 1994 года. Першыя выбары прэзідэнта былі
прызначаныя на 23 чэрвеня 1994 года. У іх бралі ўдзел шэсць кандыдатаў, якія прадстаўлялі даволі шырокі спектр палітычных сіл: кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч, былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў
Шушкевіч, лідэр Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» Зянон Пазняк, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі Васіль Новікаў, кіраўнік Саюза аграрнікаў Беларусі Аляксандр Дубко і
дэпутат Вярхоўнага Савета, дырэктар саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Аляксандр Лукашэнка.
У другі тур выйшлі Лукашэнка і Кебіч, якія набралі адпаведна 44,82% і 17,32% галасоў выбаршчыкаў (Пазняк набраў 12,82%, Шушкевіч — 10%, Дубко — 6%, Новікаў — 5%).
Другі тур выбараў прэзідэнта адбыўся 10 ліпеня 1994 года. Аляксандр Лукашэнка атрымаў падтрымку 80,1% выбаршчыкаў. Яго асноўны сапернік — 14,1% галасоў.
Пэўна, з гэтай нагоды Аляксандр Рыгоравіч даў інтэрв’ю аўстрыйскай газеце «Die Presse». Самае галоўнае, што ён сказаў, — што ён не рыхтуе малодшага сына ў якасці
свайго пераемніка. «У нас гэта немагчыма. І калі я гаварыў пра свайго малыша, то гэта быў звычайны жарт. Але журналісты гэта ўспрынялі чамусьці сур’ёзна», — сказаў
ён. Больш за тое, ён сумняваецца, што праз 10 год будзе прэзідэнтам Беларусі. «Наўрад ці. Я думаю, да гэтага часу вырастуць новыя людзі, якія возьмуць у рукі краіну і павядуць яе»,
— сказаў Лукашэнка. Вось цікава, як гэта ўспрымаць?
Да гэтага юбілею спрычыніўся і прэзідэнт РФ. Расійская газета «Ведомости» паведамляе, што Мядзведзеў запрасіў Лукашэнку ў Маскву на скачкі. Хто з кім будзе скакаць, —
невядома, але яўна, што Лукашэнка не будзе «першым нумарам» у гэтых скачках. Таму шмат прычынаў: «мяса-малочная істэрыка», «камбайнавая вайна»,
расійскія крэдыты, зноў жа, Абхазія і Асеція. Акрамя таго, расійскія калегі значна сапсавалі настрой Лукашэнку для гэтага візіту.
Лідэр ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі заклікаў расійскія ўлады больш не спансіраваць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. «Прэзідэнт Беларусі Лукашэнка не робіць нічога, каб не дапамога Расіі 50 мільярдаў
долараў, беларусы даўно б пагналі Лукашэнку», — мяркуе Жырыноўскі.
Нічога сабе падаруначак! Праўда, трызненні Жырыноўскага ўсім даўно вядомыя. Быў лепшым сябрам Лукашэнкі, і зараз ператварыўся ў ворага. Але ў нас і сваіх ініцыятыўных людзей хапае.
У Беларусі ствараецца новы масавы рух «Юны дзяржынец», які аб’яднае падлеткаў. Мэта арганізацыі — выхаванні беларускай моладзі ў патрыятычным духу. Яна ўжо
адчыніла ля Мінска ваенна-спартыўны лагер для падлеткаў. Іх чакаюць маршы, стральба з баявой зброі і трэніроўкі пад кіраўніцтвам спецназаўцаў.
Ну а потым гэтых дзяцей мы дашлем да Жырыноўскага, каб паказаць яму, хто тут нашчадак «жалезнага Фелікса».