Алесь Дудар: згублены пераклад «Анегіна» — у прамым эфіры 29 кастрычніка
Пераклад, які лічыўся згубленым 80 гадоў, прагучыць 29 кастрычніка а 16.40 у Галерэі TUT.BY.
Алесь Дудар
першым ў гісторыі пераклаў ”Анегіна” на беларускую, але вядомыя былі толькі некалькі
ўрыўкаў. У гадавіну “Чорнай ночы” твор будзе прачытаны ў прамым эфіры, як у
прэм’ерным 1936-м, калі трансляцыя ішла на ўвесь Менск праз рэпрадуктары. Гэтым
разам — анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка
Беларусі Зінаіда Бандарэнка.
Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец падчас працы над спадчынай творцы, ідэя “машыны часу” належыць паэту Алесю Плотку. Завадатары тлумачаць , — “Называць нешта ўнікальным моветон, але вяртанне першага беларускага “Анегіна” нельга апісаць іначай. Гэтая акцыя — найменшае, што можна зрабіць для твора і перакладчыка. Гэта не толькі цагліна ў мур беларускай перакладчыцкай справы, але і, мы пэўныя, — пачатак моды на расстраляных паэтаў”.
Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць "так" на "не".
Адрас формы рэгістрацыі:
https://docs.google.com/forms/d/1Ew-FU3KBCoEtqsYcDKHBrciYGaqodYo7I441W7B6Dyk/edit#responses
Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.
Лінк трансляцыю: https://youtu.be/SDygFyCMoZA
Арганізатары запрашаюць далучыцца да трансляцыі чытання калегаў з медыяў, бібліятэк, кавярняў і ўсіх месцаў, дзе радыя ацалеўшаму беларускаму слову.
29 кастрычніка а 16.40 па беларускім часе.