Сёлета свае дзверы для начных наведнікаў адчыняць дзясяткі музеяў, галерэяў ды іншых творчых пляцовак па ўсёй краіне. Большасць імпрэзаў стартуе з 19:00 і скончыцца раніцаю нядзелі. Сёння, 17 траўня, уваход на большасць падзеяў платны, затое ў Міжнародны дзень музеяў 18 траўня ўваход на экспазіцыі — вольны.
Насычаная Ноч музеяў —
у Нацыянальным
мастацкім музеі (вул. Леніна 20). З 21:00
там пачнецца праграма
«Лабірынты часу», на якой вы
зможаце пазнаёміцца з інтэрактыўнаю творчасцю Хаіма Суціна і шэрагу сучасных беларускіх мастакоў, завітаць у творчую майстэрню Алега Вусава на выставу жывых скульптураў.
Таксама ў межах Ночы музеяў ва ўнутраным дворыку
музею пройдзе акцыя «Фотасушка»,
дзе можна будзе абмяняцца сваймі здымкамі, а на прыступках перад уваходам – вулічны канцэрт (на 23:00, напрыклад, запланавалі выступ «Серебряной
свадьбы»). Кошт
– Br 50 тыс. На бясплатны ўваход могуць разлічваць тыя, хто прытрымаецца дрэс-коду – створыць свой гадзіннік, зрабіўшы яго часткаю строя.
Музей гісторыі Менску (вул. Рэвалюцыйная,
10) з 20:00 запрашае на
піццё гарбаты, джаз-канцэрт і выставу пад назваю «Back
in USSR», прысвечаную рарытэтным
савецкім плакатам, прадметам побыту і агульна мастацтву тых часоў.
Кінаманаў і танцораў чакаюць
у Музеі
сучаснага выяўленчага мастацтва.
Там запланаваныя дзве
кінападзеі, фестываль кароткаметражных фільмаў і кінамарафон пад назваю «Жыццё
і Драма», а таксама танцавальны ўоркшоп
ліндзі-гопу.
У музейную ноч варта
наведаць і Дом
Коласа, дзе можна будзе выпіць гарбаты з лекавых
траваў з радзімы пісьменніка, пазнаёміцца з беларускімі народнымі песнямі, танцамі і гульнямі. Акрамя беларускае часткі, можна будзе спазнаць і культуру
краінаў Азіі: сярод запланаваных імпрэзаў
– майстар-клас па арыгамі, прэзентацыя ўсходніх спадужанняў, сустрэча з кітайскім паэтам Лі Цзо. Скончыцца ўсё канцэртам, а пасля 0:00 фаер-шоу.
Шмат падзеяў адбудзецца на вольным паветры.
Напрыклад, музей-майстэрня Азгура арганізуе
праграму ў Цэнтральным дзіцячым парку імя
Максіма Горкага. Вас чакаюць прэм’ера хакейнай оперы-буф, мультымедыйны перформанс, тэатральныя пастаноўкі і шмат іншага. Квіткі — за Br 200 тыс.
