«Гэтым людзям вельмі патрэбная камунікацыя». Тэрапеўтычныя якасці «Суперкнігі пра Біла з Болаю»

Батлейка завітала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна Мінска, дзе прэзентавала "Суперкнігу пра Біла з Болаю".

e64e89f272ab54e5743cf35318908357.jpg

— У нас не такі тэатр, дзе варта сядзець ціха і толькі слухаць, — тлумачыць Вераніка Фаміна, адна з заснавальніц лямцавай батлейкі. 

c2bd44ff4e6b93d26f701900afc17146.jpg

Батлейка завітала ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Першамайскага раёна Мінска, дзе прэзентавала "Суперкнігу пра Біла з Болаю".

Першую кнігу пра Біла і Болу Гуніла Бэргстрэм напісала яшчэ ў канцы 70-х. Па сюжэце ў звычайнай шведскай сям'і нараджаецца дзяўчынка, што робіць абсалютна шчаслівымі ўсіх яе родзічаў. Але да пэўнага моманту. Тры гады дзіця не размаўляе. Пасля доўгіх абследаванняў высвятляецца, што Бола — дзіця асаблівае.

 

9c1d5c971ff8a7db99d1baee751bf2b3.jpg
7e281daf8fb86cfd4f4cd916f7383f49.jpg


 

d6d1d3548a7ad07367e065d319aa6858.jpg

Кніга была напісаная пасля таго, як у сямʼі самой Бэргстрэм нарадзілася асаблівая дзяўчынка. Праз год пасля выхаду першай кнігі спадарыня Бэргстрэм напісала працяг, а праз дваццаць гадоў абедзве кнігі трапілі пад адну вокладку: менавіта гэтая версія ("Суперкніга пра Біла з Болаю: Біл разумны, Бола вясёлая") і была перакладзеная на беларускую мову Андрэем Хадановічам паводле падрадкоўніка Надзеі Кандрусевіч і Алесі Башарымавай.

Для людзей, якія бавяць час у дзённым стацыянары нашага аддзялення, такія сустрэчы надзвычай важныя, — кажа загадчыца аддзялення, спадарыня Матлах. — Людзям, якія прыходзяць для нас, трэба як мага болей стасавацца з іншымі людзьмі, таму мы імкнёмся ўвесь час запрашаць да нас з імпрэзамі артыстаў з Інстытута культуры, з Чырвонага Крыжа. Вось і кампанія "Будзьма беларусамі" завітвае да нас не ўпершыню.

Людзі, што знаходзяцца ў стацыянары, успрымаюць лямцавую батлейку на ўра. Простая, але пры гэтым вясёлая і сумная гісторыя лёгка скарае аўдыторыю. У падарунак аддзяленне атрымлівае аўдыёверсію кнігі Гунілы Бэргстрэм.

 

703035593c2b1b6d40527c86c87e979e.jpg

 

59cece33698b25c3604299a96fdfdd45.jpg

Як заўжды ў канцы спектакля батлейкі, гледачоў просяць адказаць на пытанне, сумная ці вясёлая гісторыя Біла і Болы. Гледачы пагаджаюцца на тым, што сумная і вясёлая адначасова. А пасля артысты прапануюць усім абняцца, што чакана выклікае вялікую весялосць і паказвае, што "іншасць" — гэта не страшна, нават калі яна не кніжная, а рэальная.

Мікалай Левертаў, budzma.by