Ілля Фаляжынскі: «Я не стану граць на пляцоўцы, дзе не буду патрэбны слухачу»

Малады музыка разам са сваім настаўнікам Дзмітрыям Матуйза 17 верасня прэзентаваў у мінскай кавярні «Sherlock» сваю першую кружэлку пад назвай «Схавацца ў туман». У альбом увайшлі 10 аўтарскіх песень і адна на верш паэткі Кацярыны Массэ. Усе кампазіцыі гучаць выключна па-беларуску.

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___10__logo.jpg


Перад выступам музыка распавёў як ішоў да альбому:
— На базе маёй пачатковай школы стварылі Цэнтр мастацкай творчасці. Ужо ў старэйшых класах мае бацькі параілі туды запісацца, бо бачылі ўва мне музычныя здольнасці. Гітара ўжо была і я падумаў: «Чаму бы і не?» Там мяне вучылі граць інструментальныя кампазіцыі і больш класічную музыку. Пасля яе заканчэння я ўжо навучыўся выконваць некалькі кавераў.
Калі выйшла першая ўласная песня?

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___1__logo.jpg


 — Усё пачалося на першым курсе, калі я ўпершыню вельмі моцна закахаўся ў дзяўчыну.  Прычым мы былі з дзяцінства з ёй знаёмыя.  Мне захацелася перадаць усе свае пачуцці праз песню. І я назваў кампазіцыю ў яе гонар – «О, Хэлен». Потым з сябрам знялі відэаролік—прызнанне.  Усё адправілі на дыску па пошце, якое прыйшло на народзіны Хэлен.  Яна была вельмі здзіўлена і прызналася, што гэта быў лепшы падарунак.  На вялікі жаль, прыйшлося даведацца, што яна мела хлопца. Зараз крыху зпісваемся, але актыўна не камунікуем.  І пачуцці ўжо прайшлі, нават пачынаю забываць той час. Пасля гэтага ўва мне прачнулася моцнае жаданне пісаць музыку. Я працягнуў далей і напісаў «Схавацца ў туман». Мяне натхніла на яе карціна аднаго польскага мастака. Я раней займаўся посткросінгам, і аднойчы з Польшчы прыйшла паштоўка. На ёй я ўбачыў поле, лясок і ўсё ў смузе. І словы з'явіліся самі.
Ты ўжо граеш сваю музыку чацвёрты год, а калі вырашыў запісаць альбом?

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___4__logo.jpg


— Першыя такія думкі з’явіліся яшчэ тады, калі я меў усяго пяць накідкаў, недзе 2 гады таму. Патэнцыял  пісаць далей быў.  Яшчэ тады я верыў, што магу дайсці да гэтага.  Цяпер жа гэта мара здзейснілася. У маю акустычную складанку ўвайшлі ўсе мае асноўныя кампазіцыі і верш Кацярыны Массэ. У запісу альбому мне вельмі дапамог мой настаўнік з Цэнтра мастацкай творчасці, які будзе граць сёння са мною. Каб мы з ім не былі знаёмыя, то наўрад ці нешта бы выйшла. Гучанне моцна ад канцэртных версій адрознівацца не будзе, але пэўныя цікавосткі ёсць. Існуе тэндэнцыя, што дыскі амаль ніхто не набывае, але мне захацелася выпусціць CD і прадаваць усім тым, каго мая творчасць зацікавіць.

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___12__logo.jpg


 Альбом ты выдаў цалкам за свой рахунак?
— Так, усё спрадзюсавана на мае ўласныя грошы.
Тваю песню «Зялёная гарбата» ведае ледзь не кожная дзяўчынка, якая мае вышымайку.  Ці насамрэч  цябе натхніў травяны напой?  

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___6__logo.jpg


— Калісьці раней я меў больш вольнага часу і кожны панядзелак наведваў курсы беларускай мовы «Мова Нанова».  Аднойчы ў мяне зусім не было настрою і прасачкаваў заняткі.  Замест іх я пайшоў у бар «Ў». Там сустрэліся з сяброўкай і мы замовілі зялёную гарбату. І неяк усё там проста і лёгка пайшло… што я ўвечары прыйшоў дадому і натхненне прыйшло само. Тыя думкі, якія захаваліся ў памяці, я перанес на паперу. Так з'явілася песня.

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___2__logo.jpg


Хто паўплываў на цябе з айчынных музыкаў?
— Мае першыя каверы былі менавіта на тых персон, якія на мяне моцна ўздзейнічалі. Гэта Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, праект «Народны альбом», безумоўна, гэта і музыка «Ляпис Трубецкой». Прычым кожным альбомам «ляпісаў» я захапляўся. Вось паэзіяй я зацікавіўся пазней, калі ўжо пачаў пісаць уласныя радкі. У плане гучання на мяне моцна паўплывала музыка замежных выканаўцаў. Перш-наперш брытанцаў  «The Kooks», «Сoldplay» і амерыканскія каманды «National» і «Kings of Leon».

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___3__logo.jpg


Граць музыку ты пачаў з кавераў. Ці можна стаць паспяховым кавер-выканаўцам  у Беларусі?

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___7__logo.jpg


— Зараз такая тэндэнцыя дайшла і да нас. Хтосьці піша музычную крытыку, а нехта перапявае чужыя песні на відэа. Такіх блогераў развялося шмат. Можна пайсці і такім шляхам, і прасоўваць свае каверы менавіта праз інтэрнэт на тым жа ютуб-канале. Гэта магчыма нават, калі спяваць па-беларуску. Галоўнае ўсё ж такі мець жаданне  і, канешне, натхненне.  
   Як ты ставішся да тых, хто зарабляе грошы на сваёй творчасці?

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___5__logo.jpg


— Я лічу, што мастацтва і камерцыя не павінны ісці разам.  Гэта розныя рэчы. Калі творца займаецца сваё справай толькі дзеля грошай, то гэта ўжо не мастацтва.  Я не стану граць на пляцоўцы, дзе не буду патрэбны слухачу, нават за вялікі ганарар.

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___8__logo.jpg

shavacca_u_tuman__pavel_aksinovicz___9__logo.jpg


То бок, ты выступаеш на канцэртах і зусім нічога не атрымліваеш?
— Я часта граю на бясплатных канцэртах альбо з зусім сімвалічнай цаной за квіток. За гэта нічога не бяру, арганізатары кампенсуюць толькі вытрымкі за дарогу.