Матылі-гіганты і ежа касманаўтаў на Фестывалі навукі ў Мінску (фота, відэа)
Фестываль навукі адбыўся ў мінскім Батанічным садзе ў Дзень горада.
![Інстытут эксперыментальнай батанікі паказвае дзецям хімічныя эксперыменты з хларафілам. Інстытут эксперыментальнай батанікі паказвае дзецям хімічныя эксперыменты з хларафілам.](/img/v1/images/1_126_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Інстытут эксперыментальнай батанікі паказвае дзецям хімічныя эксперыменты з хларафілам.
Акадэмія навук Беларусі прадставіла свае дасягненні на мове, зразумелай нават першакласніку. Таму і не дзіўна, што каля пляцовак з хімічнымі эксперыментамі, археалогіяй і робатамі сабралася шмат дзяцей.
Госць фестывалю — усерасійскі фестываль навукі “NAUKA 0+” — найбуйнейшы расійскі праект у галіне навукі. Валанцёркі з Масквы, Марыя і Яна, другакурсніцы гістарычнага факультэта, прадставілі жытло старажытнага чалавека. Тут можна было накінуць на плечы сапраўдныя скуры тульскага кабана і цвярскога мядзведзя, а таксама памаляваць жалязняком, прывезеным з пячор Уралу.
![Марыя Самарына і Яна Жалілава з Масквы Марыя Самарына і Яна Жалілава з Масквы](/img/v1/images/2_116_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Марыя Самарына і Яна Жалілава з Масквы
![Рэшткі неалітычнай керамікі з басейна ракі Сож, Усходняя Беларусь. Ім 7 тысяч гадоў Рэшткі неалітычнай керамікі з басейна ракі Сож, Усходняя Беларусь. Ім 7 тысяч гадоў](/img/v1/images/12_41_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Рэшткі неалітычнай керамікі з басейна ракі Сож, Усходняя Беларусь. Ім 7 тысяч гадоў
Акрамя археалагічнай стаянкі, расійскія калегі арганізавалі пляцоўку, прысвечаную космасу, дзе можна было пакаштаваць ежу, якую ўжываюць касманаўты.
![Пляцоўка Мінскага планетарыя Пляцоўка Мінскага планетарыя](/img/v1/images/3_93_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пляцоўка Мінскага планетарыя
Пакатацца на электраскутарах запрашаў айчынны прыборабудаўнічы завод “Оптрон”. Дарослыя нават паўдзельнічалі ў конкурсе “Электрачарапаха”, сярод якога былі вызначаныя пераможцы.
![У конкурсе паўдзельнічаў Паўлюк Канавальчык — журналіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Навінкі” (на фота справа) У конкурсе паўдзельнічаў Паўлюк Канавальчык — журналіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Навінкі” (на фота справа)](/img/v1/images/4_96_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У конкурсе паўдзельнічаў Паўлюк Канавальчык — журналіст, сузаснавальнік і галоўны рэдактар газеты “Навінкі” (на фота справа)
Пераможцамі стануць самыя павольныя кіроўцы, якія ўтрымаюць раўнавагу на электраскутары і прыедуць да фінішу за найбольш доўгі час.
Аматары акіянскіх прыгод выпраўляліся ў “Мабільны музей акіяну”, які адмыслова прыехаў у Батанічны сад. Іх сустракаў дзевяцікласнік Аляксей Мазука. Хлопец на прафесійным узройні займаецца мадэляваннем. Яго работы можна ўбачыць унутры музея.
Фота і відэа аўтаркі