На змену джазу ў Мінск прыходзіць класіка

Аўтэнтычныя барочныя інструменты XVIII стагодзя, «свабодны раяль», майстар-клас па кастаньетах, экскурсія па гісторыі Мінска, інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка і цудоўная музыка — далёка не ўвесь спіс прыемных сюрпрызаў, якія падрыхтавалі арганізатары фестываля «Класіка каля Ратушы з velcom».

Мінулагодні фэст

Мінулагодні фэст

У адрозненні ад мінулага года фэст стаў у два разы даўжэйшым. Кожную суботу, пачынаючы з 9 ліпеня і па 27 жніўня, усіх жадаючых чакаюць музычныя вечары.

“Класіка можа быць дастаткова папулярным жанрам, — адзначае начальнік упраўлення маркетынга кампаніі velcomЮлія Дайнека. — У гэтым годзе мы зробім шмат высілак, каб наведвальнікам музычных вечароў было больш камфортна атрымліваць асалоду ад канцэртаў. Так, будзе ўсталявана вялікая інтэрактыўная дзіцячая пляцоўка, на якой з дзеткамі будуць працаваць аніматары адпаведна тэме кожнага мерапрыемства. Каля канцэртнай пляцоўкі размесцяцца некалькі вялікіх экранаў, каб гледачам было зручней сачыць за тым, што адбываецца непасрэдна на сцэне.  З’явяцца і паркоўкі для ровараў”.


klasika_ad.jpg


Ужо 9 ліпеня кожны наведвальнік фестывалю зможа даведацца, што сабою ўяўляе 3D-гук,  праслухаўшы   выступ Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі маэстра Аляксандра Анісімава і ансамбля салістаў “Парціта”. Прагучаць творы Моцарта, Гайдна, Штраўса, Гендаля, Вівальдзі, Сальеры, Чайкоўскага, Сібеліўса, Дворжака і іншых.

Са слоў дырэктара Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Вольгі Цэцэрскай, Аляксандр Анісімаў 4 разы ўносіў змены ў праграму і вельмі далікатна падышоў да гэтага пасля джазавых вечароў, якія яго натхнілі на стварэнне нечага надзвычай цікавага і фундаментальнага, асабліва, калі ён пабачыў, колькі людзей іх наведвае і з якой цікавасцю яны слухаюць музыку.

Дарэчы, перад пачаткам кожнага суботняга вечара а 18 гадзіне каля помніку гарадскому войту будзе стартаваць бясплатная экскурсія, прысвечаная цікавым і малавядомым старонкам з гісторыі Мінска.

klassika_.jpg


Усе наведвальнікі фестывалю змогуць таксама паўдзельнічаць і ў дабрачыннасці. Як распавяла дырэктар міжнароднага фонда “Ідэя” Наталля Куцан, сумесна з Maesens.by яны падчас канцэртаў зладзяць шэраг акцый па падтрымцы і збору сродкаў для цяжка хворых дзетак.

Што ж чакае слухачоў цягам усіх гэтых застаўшыхся летніх субот каля Ратушы?

16 ліпеня варта наведаць фестываль, каб на свае вочы паўдзельнічаць у незвычайнай “Музычнай дуэлі Павароці і Сінатры” з удзелам саліста Цюрыхскай оперы, тэнара Паўла Пятрова і барытона Антона Мартынава і MuzzicDom Orchestra пад кіраўніцтвам асістэнта Рыкарда Муці — дырыжора Уладзіміра Авадка. Падчас іх выступу арганізатары замераць моц апладысментаў і вызначаць, каму аддалі перавагу гледачы.

23 ліпеня усе жадаючыя змогуць перанесціся на некалькі стагодзяў назад у эпоху барока дзякуючы вядомым расійскім музыкам, якія граюць на аўтэнтычных барочных інструментах — скрыпцы, фагоце, габое.

30 ліпеня каля Ратушы будуць адбывацца гішпанскія жарсці: класічная і аўтэнтычная музыка гэтага сонечнага краю, і, натуральна, захапляльнае фламэнка.

У першую суботу жніўня варта на свае вочы пабачыць і паслухаць беларускіх музычных вундэркіндаў.

13 жніўня чакайце танго, музычныя жарты, музыку савецкага кіно і класіку ў джазе ў “Музычнай гасцёўні Таццяны Старчанка”.

А 20 жніўня сімфанічны аркестр Магілёўскай капэлы пад кіраўніцтвам маэстра Херардо Эстрада Марцінеса з Венесуэлы выканае музыку з самых вядомых фільмаў сучаснасці — “Піраты Карыбскага мора”, “Зорныя войны”, “Гульні тронаў” і г. д. 

Закрыццё фестывалю 27 жніўня будзе прысвечана беларускай музыцы XIX-XX стагодзяў і асобе Станіслава Манюшкі. Венскую класіку, польскую і беларускую музыку выканае струнны квартэт з Польшчы Altra Volta.  Арганізатары абяцаюць, што на канцэрце літаральна зліюцца ў адно класіка і сучаснае танцавальнае мастацтва. А наколькі паспяхова — кожны зможа ацаніць сам!